Свіра́ны (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 27 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск, за 3 км ад ракі Ісы.

Назва Фіксавалася гервяцкае прозвішча Свір, воранаўскае Свіроўскі, дзісенскае Свірэвіч.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-J9W6-T?i=413&lang=plhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-DGZM?i=254&cc=4166194&cat=1056154https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99XW-W9QJ-8?i=663&cat=2325332 Аснова Svir- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 142.. У гэтым рэгіёне таксама Свіры.

Гісторыя У 1593 годзе пасля смерці сына брацлаўскага ваяводы Рамана Раманавіча Сангушкі вёска ў складзе маёнтку Палонка ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства перайшла па спадчыне ягоным сёстрам Хадоры, жонцы троцкага кашталяна Аляксандра Пронскага, і Аляксандры, жонцы падляшскага ваяводы Януша ЗаслаўскагаНГАБ у Мінску, ф. КСК, воп. 1, спр. 1.

У 1664 г. згадваецца ў складзе Слонімскага павету ВКЛLVIA, f. SA, b. 3.

У 1909 годзе вёска ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічала царкоўна-прыходская школа. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак (15 жыхароў).

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета.

З 1939 года ў складзе БССР.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 14 вяскоўцаў.

Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)., да 18 сакавіка 1985 года — у склад Перхавіцкага сельсаветаРешение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района.

Інфраструктура Калгасная сядзіба Майстэрні для рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі Ветэрынарны ўчастак Магазін Базавая школа Клуб Бібліятэка Фельчарска-акушэрскі пункт

Насельніцтва 509 жыхароў (1909) 64 дамы, 288 жыхароў (1921) 367 жыхароў (1959) 469 жыхароў (1970) 132 двары, 197 жыхароў (1998) 78 гаспадарак, 198 жыхароў (2005)

Памятныя мясціны Помнік землякам

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Жамчужненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна