Звязда́н Місі́мавіч (; нар. , , Германія) — баснійскі футбаліст, паўабаронца. Гуляў за нацыянальную зборную Босніі і Герцагавіны.

Кар’ера Звяздан з’яўляецца выхаванцам шэрагу невялікіх нямецкіх клубаў. У 2000 годзе патрапіў у структуру мюнхенскай «Баварыі», дзе некалькі сезонаў гуляў за другую каманду клуба. У 2004 годзе заключыў кантракт з клубам «Бохум», у складзе якога правёў наступныя тры гады сваёй кар’еры. На працягу сезону 2007/08 абараняў колеры каманды клуба «Нюрнберг», пасля чаго гуляў за «Вольфсбург», разам з якім нечакана стаў чэмпіёнам Германіі.

З 2010 года гуляў за «Галатасарай» і маскоўскае «Дынама». Апошнім клубам Місімавіча стаў кітайскі «Гуйчжоу Жэньхэ». У сакавіку 2015 года абвясціў аб заканчэнні кар’еры, але ўлетку вярнуўся ў «Гуйчжоу Жэньхэ». Канчаткова завяршыў кар’еру ў студзені 2017 годаМисимович объявил о завершении карьеры.

У жніўні 2014 года аб’явіў пра завяршэнні кар’еры ў нацыянальнай зборнай, за якую выступаў з 2004 года. 28 мая 2018 года, ужо пасля завяршэння прафесійнай кар’еры, згуляў у сваім развітальным матчы за зборную супраць Чарнагорыі (0:0).

Дасягненні Баварыя: Чэмпіён Германіі: 2003 Уладальнік Кубка Германіі: 2003

Вольфсбург: Чэмпіён Германіі: 2009

Гуйчжоу Жэньхэ: Уладальнік Кубка Кітая: 2013 Уладальнік Суперкубка Кітая: 2014

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Футбалісты Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Футбалісты Сербіі і Чарнагорыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Босніі і Герцагавіны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Бэйцзін Жэньхэ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Галатасарай Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Нюрнберг Катэгорыя:Ігракі ФК Бохум Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя II Мюнхен