Ча́рлес Марыя́на Ара́нгіс Сандава́ль (; нар. , Пуэнтэ-Альта, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца бразільскага клуба «Інтэрнасьянал» з Порту-Алегры і нацыянальнай зборнай Чылі. Футбаліст Чылі 2012 года.

Кар’ера Чарлес Арангіс з’яўляецца выхаванцам футбольнае школы «Універсідад дэ Чылі» і «Кабрэлоа», куды патрапіў ва ўзросце 13 гадоў. У апошнім клубе ён і дэбютаваў на прафесійным узроўні ў 2006 годзе ў матчы чэмпіянату Чылі супраць клуба «Кабрэсаль». У наступным годзе ён выступаў за гэту каманду на правах арэнды, пасля чаго вярнуўся ў «Кабрэлоа». У 2009 годзе Чарлес далучыўся да клуба «Кола-Кола», дзе стаў адным з лідараў каманды.

У чэрвені 2010 года Арангіс падпісаў кантракт з аргенцінскім клубам «Кільмес». Аднак 18 студзеня 2011 года перайшоў у склад «Універсідад дэ Чылі». Са студзеня 2014 года выступаў за бразільскі «Інтэрнасьянал».

Пасля паспяховага выступу на Кубку Амерыкі 2015, калі Арангіс разам са зборнай Чылі стаў чэмпіёнам, цікавасць да паўабаронцы стаў праяўляць шэраг еўрапейскіх клубаў. 13 жніўня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Арангіса ў леверкузенскі «Баер 04»Полузащитник сборной Чили Арангис подписал контракт с "Байером".

У красавіку 2023 года вярнуўся ў «Інтэрнасьянал».

Дасягненні «Кола-Кола»: Чэмпіён Чылі: 2009(к)

«Універсідад дэ Чылі»: Чэмпіён Чылі (3): 2011(а), 2011(к), 2012(а) Уладальнік Кубка Паўднёвай Амерыкі: 2011 Уладальнік Кубка Чылі: 2012

«Інтэрнасьянал»: Чэмпіён штата Рыу-Гранды-ду-Сул: 2014

Зборная Чылі: Пераможца Кубка Амерыкі (2): 2015, 2016

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Чылі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чылі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Кабрэлоа Катэгорыя:Ігракі ФК Кабрэсаль Катэгорыя:Ігракі ФК Кола-Кола Катэгорыя:Ігракі ФК Кільмес Катэгорыя:Ігракі ФК Універсідад дэ Чылі Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнасьянал Катэгорыя:Ігракі ФК Баер 04 Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе