Амрый () — цар ізраільскі. Паходзіў з военачальнікаў. Пасля забойства цара Ілы военачальнікам Замрыем быў абраны царом часткай ізраільскага войска і народа, але ўмацаваўся на стальцы толькі пасля смерці свайго суперніка Фамнія, якога абрала царом другая частка ізраільскага народа. Пасля 6-гадовага валадарства ў Фірцы перанёс сваю сталіцу ў іншае месца, на Самарыйскую гару. 12-гадовае валадарства Амрыя вызначалася рэлігійнай непаслядоўнасцю, перавагу брала яго прыхільнасць да паганскага ідалапаклонства.

Каля 880 да н.э. заснаваў горад Себастыя.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Цары ізраільскія