Камісія па расследаванні антыамерыканскай дзейнасці () — камісія Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, якая існавала з 1934 па 1975 год.
Гісторыя Камісія па расследаванні антыамерыканскай дзейнасці была створана у 1934 годзе ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША з мэтай барацьбы з антыдзяржаўнай прапагандай і дзейнасцю.
У 1938 годзе камісія атрымала палажэнне часовай, а у 1946 годзе — статут пастаяннай парламенцкай камісіі.
У 1947—1956 гадах камісія ўдзельнічала ў пошуку камуністаў і асоб якія іх падтрымліваюць. Асаблівы рэзананс ў амерыканскім грамадстве атрымала праследаванне супрацоўнікаў Галівуда, якія адмовіліся даць паказанні супрацоўнікам камісіі.
У 1969 годзе камісія перайменавана ў Камісію па ўнутранай бяспецы. У 1975 годзе камісія спыніла дзейнасць.
Цікавыя факты З камісіяй супрацоўнічалі вядомыя палітыкі (будучы прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан і сенатар Джозеф Макарці), а таксама мульціплікатар Уолт Дысней. Сярод вядомых асоб, якія пацярпелі ад дзеянняў камісіі, акцёр Чарлі Чаплін і драматург Артур Мілер. Найбольш распаўсюджанай версіяй прычыны самагубства акцёра Філіпа Лоеба лічыцца праследаванне з боку камісіі. Камісія асацыюецца щ амерыканцаў з антыкамуністычнай барацьбой і «паляваннем на ведзьм» у 1940-1950-х гг. Пры гэтым іншыя арганізацыі і суполкі, якія таксама вялі барацьбу з левым рухам у ЗША, пераважна захавалі павагу ў грамадстве ЗША: Амерыканскі легіён, Кангрэс ЗША.
Гл. таксама Макартызм Чырвоныя каналы Чорны спіс Галівуда
Спасылкі А. Берастоўскі. Чырвоная пагроза. ч 3 // Сайт «Гістарычная Праўда» Максим Соколов. Однажды в Америке F. Вidd1е. The Fear of Freedom, New York, 1952.
Катэгорыя:Гісторыя ЗША