Доктар Касцёла () — ганаровае званне, з 1298 г. якое даецца Каталіцкай царквой заслужаным багасловам. Найглаўнейшым з іх («князем філосафаў») лічыцца Фама Аквінскі. У наш час агульная колькасць Дактароў Касцёла, якія ўшаноўваюцца на Захадзе, складае 36 чалавек, у тым ліку — чатыры жанчыны:

Айцы царквы

Рымскія айцы царквы (прызнаны ў 1298 г.): Амвросій Медыяланскі, Еранім Стрыдонскі (345—420), Аўрэлій Аўгусцін Блажэнны (Doctor Gratiae) Рыгор Вялікі (папа ў 590—604); Грэчаскія айцы царквы (прызнаны ў 1568 г.): Афанасій Александрыйскі (296—373), Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў, Іаан Залатавуст.

Іншыя Дактары Касцёла Альберт Вялікі (Doctor Universalis) Альфонса Лігуоры (1696—1787), Ансельм Кентэрберыйскі (Doctor Magnificus) Антоній Падуанскі, Беда Вялебны, Бернар Клервоскі (Doctor Mellifluus) Банавентура (Doctor Seraphicus) Кірыл Александрыйскі (Doctor Incarnationis), Кірыл Іерусалімскі (315—386), Яфрэм Сірын, Францыск Сальскі, Іларый Піктавійскі, Ісідар Севільскі, Іаан Дамаскін, Іаан Крыжа, Лаўрэнцій Брындзізійскі, Леў Вялікі (папа ў 440—461), Пётр Канізій, Пётр Хрысолаг, Пётр Даміяні, Раберта Беларміна, Фама Аквінскі (Doctor Angelicus), Тэрэза Авільская, Кацярына Сіенская, Тэрэза з Лізье, Іаан Авільскі, Хільдэгарда Бінгенская, Грыгар Нарэкацы. У 1970 годзе Папа Павел VI упершыню прысвоіў гэты тытул жанчынам — Кацярыне Сіенскай і Тэрэзе Авільскай. У 1997 г. Папа Ян Павел II абвясціў Доктарам Касцёла Тэрэзу з Лізье. У 2012 г. Папа Бенедыкт XVI на Сінодзе біскупаў, прысвечаным новай евангелізацыі, у Рыме перад пачаткам набажэнства абвясціў Дактарамі Касцёла Хільдэгарду Бінгенскую і Іаана АвільскагаPope : Two new Doctors of the Church . У лютым 2015 года Папа Рымскі Францыск прысвоіў армянскаму сярэдневяковаму манаху, багаслову, паэту і філосафу Грыгару Нарэкацы званне «Дактары Касцёла»Папа Рымскі Францыск прысвоіў армянскаму сярэдневяковаму манаху, багаслову, паэту і філосафу Грыгару Нарэкацы званне «Дактары Касцёла»Папа Рымскі прысудзіў Грыгара Нарэкацы тытул «Дактары Касцёла».

Спасылкі

Сайт пра Дактароў Касцёла (на англійскай)

Катэгорыя:Багасловы