Сімяон Сі́ніша У́раш Палеалог Не́маніч (, , — ) — цар Эпіра з 1359 па 1366 гады, валадар Фесаліі з 1359 па 1371 гады.
Біяграфія Сімяон быў сынам караля Стэфана Ураша III Дзечанскага і яго другой жонкі візантыйскай прынцэсы Марыі Палеалог. Марыя была ўнучкай імператара Міхаіла VIII Палеалога. Сімяон быў зводным братам цара Стэфана Душана і на гэтай падставе аспрэчваў прастол пасля смерці Душана. У 1359 годзе адасобіўся ад цара Ураша Слабога і стаў самастойным кіраўніком. Валодаў паўднёвымі абласцямі Сербіі і Эпірам. Памёр у 1371 годзе, яго спадчыннікам быў сын Ёван Ураш Няманіч.
Катэгорыя:Цары сербскія Катэгорыя:Цары эпірскія Катэгорыя:Кіраўнікі Фесаліі Катэгорыя:Няманічы