Раймунд Драйшак (; , Жакі (, ) каля Часлава — , ) — чэшскі скрыпач. Брат піяніста Аляксандра Драйшака, дзядзька кампазітара Здэнека Фібіха.

Вучыўся ў Пражскай кансерваторыі ў Фрыдрыха Вільгельма Піксіса. З 1845 года інтэнсіўна гастраляваў па Еўропе, у тым ліку разам з братам. У 1850 годзе пасяліўся ў Лейпцыгу, амаль адразу атрымаўшы ў аркестры Гевандхаўза месца віцэ-канцэртмайстра (за пультам з Фердынандам Давідам). З 1860 года таксама прафесар скрыпкі ў Лейпцыгскай кансерваторыі.

Аўтар салонных п’ес для скрыпкі і фартэпіяна.

Быў жанаты са спявачкай Элізабэт Нозэ (1832—1911); іх сын Фелікс Драйшак таксама стаў кампазітарам і музычным педагогам.

Катэгорыя:Скрыпачы Чэхіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Чэхіі Раймунд Катэгорыя:Нарадзіліся ў раёне Кутна-Гора