Букавель () — найбуйнейшы гарналыжны курорт Украіны. Размешчаны паблізу сяла Паляніца Ярэмчанскага гарадскога савета Івана-Франкоўскай вобласці, каля падножжа гары Букавель, на вышыні 920 метраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт курорта — гара Доўга — 1372 м. Сезон доўжыцца з канца лістапада да сярэдзіны/канца красавіка. У 2012 годзе Букавель прызнаны самым хутка развіваным гарналыжным курортам свету.
Знаходзіцца за 35 км ад Ярэмчэга, за 100 км на паўднёвы захад ад Івана-Франкоўска.
Інфраструктура
Спорт 60 км трас, 100 % абсталяваных снежнымі гарматамі 63 гарналыжныя трасы усіх узроўняў складанасці 16 пад’ёмнікаў з прапускной здольнасцю 34700 чалавек/гадзіну лыжная школа (у тым ліку спецыялізаваная дзіцячая) пункты пракату рыштунку сноўпарк велапарк
Пражыванне сем уласных гасцінічных комплексаў (нумарны фонд — 1500 ложка-месцаў) 4-зоркавыя і 5-зоркавыя асобныя вілы-шале
Забавы Возера з экалагічнай сістэмай падагрэву і абсталяванай тэрыторыяй пляжу Вяровачны alpine-park Каток Велапарк Прагулкі на сабачых запрэжках, пешаходныя маршруты і экскурсіі, конныя прагулкі Квадратуры Paintball / Airsoft Экстрым-парк Скаладром Рафтынг Сноўбайк Дзіцячы клуб і забаўляльны цэнтр
Горнае возера Улетку 2014 года Букавель адкрыў самае вялікае штучнае возера ва Украіне:
плошча 6,8 га памеры 750×140 м пляж працягласцю 2 км глыбіня да 15 м.
Возера стала самым маштабным праектам курорта коштам амаль у 150 млн грн.
Берагі возера абсталявалі шэзлонгамі, зонамі адпачынку і пляжнымі кафэ. Менавіта на возеры разгарнулі ўвесь спектр водных забаў: водныя лыжы вэйкбордынг каякінг катамараны гідрацыклы аквабатут, водная горка дайвінг-школа
Для бяспекі адпачывальнікаў на ўсіх атракцыёнах працуюць вопытныя інструктары, на пляжы акрэдытаваныя ратавальнікі, а зоны для купання і водных забаў — размежаваныя. Вада ў возеры крышталёва чыстая і награваецца да 20-22 градусаў. Сярод адпачывальнікаў возера ўжо атрымала назву «Карпацкае мора».
Трасы і пад’ёмнікі
Букавель размешчаны на пяці гарах: Доўга (1372 м), Букавель (1127 м), Бульчынеха (1455 м), Бабін Пагар (1180 м), Чорная Клева (1241 м), прапанавана агулам каля 60 км трас (сінія, чырвоныя і чорныя). На ўсіх трасах ёсць снежныя гарматы, некалькі трас абсталяваны стацыянарным асвятленнем.
Трасы праходзяць на спецыяльна падрыхтаваных схілах, абсталяваны снегавымі гарматамі, падрыхтаваны для катання спецыяльнай снеганапыляльнай і снегатрамбавальнай тэхнікай. У сезон на курорце функцыянуе 16 сучасных пад’ёмнікаў з агульнай прапускной здольнасцю 34700 чал./гадзіну.
Колькасць трас: 63 Працягласць трас: ад 300 да 2350 м. Класіфікацыя трас: сінія, чырвоныя, чорныя. Перапад вышынь: ад 40 да 285 м. Спартыўныя трасы для слалама-гіганта і могула (№ 1А)
16 пад’ёмнікаў: 11 — чатырохкрэславых 1 — двухкрэславы (№ 2) 1 — трохкрэславы (№ 3) 1 — бугель (№ 6) Мультыліфты: 2
Bukovel Ski School
Гарналыжная і сноўборд школа «Букавель» заснавана ў 2001 годзе менеджарамі гарналыжнага курорта «Букавель» і трэнерамі па гарналыжным спорце і сноўбордынгу.
Дзейнасць школы накіравана на: навучанне людзей усіх узроставых катэгорый падрыхтоўку прафесійных спартсменаў правядзенне спаборніцтваў па гарналыжным спорце і сноўбордынгу арганізацыю праграм дзіцячага спартыўна-аздараўленчага лагера «Букавель» прапаганду здаровага ладу жыцця і гарналыжнага спорту
Усе інструктары школы прайшлі навучанне паводле міжнародных стандартаў падрыхтоўкі інструктараў гарналыжнага і сноўборд-спорту — ISIA.
Bukovel Bike Park Bukovel Bike Park — велапарк на тэрыторыі турыстычнага комплексу Букавель. Парк абсталяваны трасамі для розных дысцыплін горнага веласпорту (маунтбайкінг MTB): Cross-Country, DownHill. працягласць трас для велапрагулак — 46,7 км працягласць трас для хуткаснага спуску — 4,7 км Байк Парк прапануе 10 маршрутаў рознага ўзроўню складанасці і працягласці — ад аглядных трас да DownHill і SuperD. За сезон парк наведвае больш за 6000 турыстаў.
Bukovel Bike Park з’яўляецца арганізатарам і асноўнай лакацыяй правядзення шматлікіх веласпаборніцтваў, а менавіта: штогадовых Bukovel Grand Bike Fest, Нацыянальны DownHill чэмпіянат Украіны, Bukovel DH.
Катэгорыя:Івана-Франкоўская вобласць Катэгорыя:Курорты Украіны