«Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў» () — эпічны фантастычны фільм 2005 года, які быў выраблены Джорджам Лукасам. Гэта шосты фільм з усёй сагі «Зорныя войны» і трэці з пункту гледжання ўласнай храналогіі серыяла.
Фільм распавядае пра падзеі трэцяга года вайны клонаў. Галактычная Рэспубліка, некалі спакойная і гарманічная дзяржава, ператварылася ў поле бітвы паміж войскамі клонаў, узначаленых канцлерам Палпацінам, і армадай дроідаў, якіх вядзе граф Дуку, цёмны лорд сітхаў. Рэспубліка павольна апускаецца ў цемру. Толькі рыцары-джэдаі, абаронцы міру і справядлівасці, здольныя супрацьстаяць злу, якое хутка паглыне галактыку. Але сапраўдная бітва ідзе ў душы ў маладога рыцара-джэдая Энакіна, які разрываецца паміж абавязкам джэдая і каханнем да сваёй жонкі, сенатара Падмэ Амідала. І ад таго, якое пачуццё ў ім пераможа, залежыць будучыня ўсяго свету.
Фільм выйшаў 19 мая 2005 года і атрымаў даволі пазітыўныя водгукі крытыкаў, у адрозненне ад папярэдніх двух прыквелаў. «Помста сітхаў» усталяваў новы рэкорд у першы ж тыдзень і зарабіў больш за 850 мільёнаў долараў па ўсім свеце, стаўшы самым прадаваным фільмам у 2005 годзе на тэрыторыі ЗША і другім самым прадаваным фільмам 2005 года ў свеце.
Саўндтрэк
Музычнае суправаджэнне да фільма «Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў» напісаў Джон Уільямс.
Зноскі
Спасылкі
Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў на StarWars.com
Катэгорыя:Фільмы ЗША 2005 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Эпізод 3 Катэгорыя:Фільмы 20th Century Fox Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы Джорджа Лукаса Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джон Уільямс Катэгорыя:Фільмы-прыквелы Катэгорыя:Фільмы-сіквелы Катэгорыя:Фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Аўстраліі Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Швейцарыі