Каргадас-Карахас (), або Сент-Брэндан () — архіпелаг у заходняй частцы Індыйскага акіяна. Уяўляе сабою шырокі атол з мноствам водмеляў, невялікіх астравоў і скал. Да архіпелага таксама далучаюць востраў Альбатрос, які месціцца на поўначы паасобку. Каргадас-Карахас уваходзіць у склад Маўрыкія. Агульная плошча сушы — каля 3,2 км². Сталага насельніцтва няма, аднак на востраве Іль-Рафаэль знаходзіцца метэаралагічная станцыя, якую сезонна наведваюць супрацоўнікі.

Геаграфія Каргадас-Карахас месціцца ў заходняй частцы Індыйскага акіяна. Найбольш паўднёвы востраў Кока знаходзіцца ў 425 км на паўночны ўсход ад Порт-Луі, сталіцы Маўрыкія. Працягласць архіпелага з поўдня на поўнач — 66,2 км.

Ніжэй прадстаўлены найбольш значныя астравы Каргадас-Карахас:

Назва Каардынаты Плошча, км² Альбатрос 16°13'43"S, 59°35'15"E 1,01 Іль-Рафаэль 16°27'S, 59°37'E 0,35 Кока 16°48'07"S, 59°32'44"E 0,5 Авакарэ́ 16°35'S, 59°40'E 0,05 Мапарэ́ 16°35'S, 59°41'E 0,3 Норт 16°19S, 59°39'E 0,206 Фрыгат 16°37'S, 59°31'E 0,197 Пёрл 16°31'S, 59°32'E 0,23

Усе астравы маюць каралавае паходжанне, даволі нізкія. Найвышэйшы пункт (6 м над узроўнем акіяна) знаходзіцца на востраве Альбатрос.

Прырода Ізаляванасць і малая плошча астравоў Каргадас-Карахас з'яўляюцца прычынай абмежаванасці мясцовай флоры і фаўны. Большасць сушы пакрыта хмызнякамі. Усяго налічваецца 41 від наземных раслін. На астравах спыняюцца марскія птушкі, чарапахі, шмат крабаў.

Літаратура David G. Frodin, Guide to Standard Floras of the World: An Annotated, Geographically Arranged Systematic Bibliography of the Principal Floras, Enumerations, Checklists and Chorological Atlases of Different Areas. — Cambridge University Press, Jun 14, 2001. P. 493

Спасылкі St Brandon Island (Saint Brandon) Mauritius - GEOGRAPHY

Катэгорыя:Маскарэнскія астравы Катэгорыя:Астравы Індыйскага акіяна Катэгорыя:Астравы Маўрыкія Катэгорыя:Незаселеныя астравы