Мемарыяльная капліца — мемарыял у памяць аб Мілавідскай бітве, якая закончылася перамогай паўстанцкіх аддзелаў над царскімі войскамі падчас паўстання 1863—64 гадоў. Помнік архітэктуры неакласіцызму.

Размешчаны ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці на Брэсцкай шашы каля в. Каўпакі за 4,6 км на паўднёвы захад ад в. Мілавіды.

Гісторыя 3 мая 1931 года адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка з удзелам ветэрана паўстання паручніка Кулікоўскага, удзельніка бітвы пад Мілавідамі ў 1863 годзе. Пасля жалобнага набажэнства і асвячэння помніка каля яго маршам прайшлі калоны вайсковых частак з Баранавіч, грамадскіх арганізацый і пажарнікаў.

2 жніўня 2016 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь капліцы і крыжу нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэспубліканскага значэнняДадатак 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 02.08.2016 № 607. Пералік матэрыяльных аб’ектаў, якім надаюцца статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь .

Апісанне Помнік уяўляе сабой капліцу вышынёй 13 метраў, якая размешчана насупраць сціплага крыжа на магіле расійскіх салдат, што загінулі ў Мілавідскай бітве.

Архітэктура Капліца — цэнтрычнае збудаванне: на квадратным у плане цокалі ўстаноўленыя чатыры калоны, якія нясуць пліту антаблементу; у завяршэнні сферычны гранёны купал з ажурным крыжам. Унутраная прастора абмежаваная міжкалоннымі арачнымі прасценкамі. На цокалі і пастаменце — памятныя надпісы.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Капліцы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Паўстанне 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі неакласіцызм Катэгорыя:Мілавіды (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Славутасці Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Мемарыяльныя збудаванні Беларусі