Яско́лка, рагавінка (Cerastium) — род кветкавых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, пераважна апушаныя, вышынёй 5—40 см. Сцяблы прамастойныя або сцелюцца. Лісце супраціўнае, прадаўгаватае, суцэльнае, ланцэтнае або лінейнае. Кветкі белыя або бледна-ружовыя. Вяночак і чашачка пяцічленныя, пялёсткі двунадрэзаныя. Плод — каробачка, якая раскрываецца 10, зрэдку 6 зубцамі. Насенне дробнае, чорнага колеру, шурпатае.
Распаўсюджанне і экалогія Род налічвае каля 100 відаў (на 1974 год), пашыраны пераважна ва ўмеранай зоне Еўропы і Азіі. На тэрыторыі Беларусі 3 віды: , , .
Святлолюбівыя, засухаўстойлівыя і зімаўстойлівыя расліны. Растуць на лугах, у лясах, у хмызняках, каля жылля і дарог.
Некаторыя віды
Значэнне
Некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.
Літаратура — С. 310—311. — С. 469. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 11. — С. 566.
Спасылкі
Cerastium // The Plant List