Кру́пчына — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 1 км на ўсход ад усходняй ускраіны гарадскога пасёлка Шуміліна, за 0,2 км на захад ад вёскі Крупчына, у басейне ракі Чарніца.

Плошча паверхні 0,02 км², даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,07 км. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км. Схілы катлавіны невыразныя. Вакол возера забалочаная мясцовасць, парослая хмызняком. Выцякае ручай Чорны.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна