Гасцініца «Беларусь» размешчана ў Мінску на вул. Старажоўскай, на ўзгорку левага берага р. Свіслач. Добра ўпісваецца ў ансамбль забудовы праспекта Машэрава. Пабудавана ў 1987 г. (архітэктары Л. Пагарэлаў, Л. Кустова).

Архітэктура Вышынны 22-павярховы трохпялёсткавы ў сячэнні будынак, разлічаны на 1000 месцаў. Дойлідства заснаванае на рытме прамавугольных аконных праёмаў і навясных тонкіх пілонаў. Тарцы крылаў маюць пластычнае У-падобнае завяршэнне і вертыкальную стужку балконаў. З боку галоўнага ўваходу выступае аднапавярховы аб’ём вестыбюля і фае. Планіроўка тыпавога паверха радыяльная: ад цэнтральнай ліфтавай групы разыходзяцца тры калідоры з двухбаковым размяшчэннем нумароў. Каля ліфтавай групы і ў тарцах двух крылаў міжпаверхавыя лесвіцы. На дваццаць другім паверсе — кафэ.

Ад атэльнага корпуса ў бок праспекта Машэрава (былая Паркавая магістраль) выступае самастойнае двухпавярховае крыло з круглым у плане блокам рэстарану, завершаным цыліндрычным светлавым ліхтаром.

Літаратура

Спасылкі

Беларусь Катэгорыя:З’явіліся ў 1987 годзе Катэгорыя:1987 год у Мінску Катэгорыя:Старажоўская вуліца Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Льва Пагарэлава