Самаса́та, або Арашма́шат () — сталіца старажытнаармянскага Камагенскага царства, на заходнім беразе Еўфрата (цяпер іл Адыяман, Турцыя).
У Самасаце знаходзілася пераправа на важным гандлёвым шляху з Усходу на Захад. Пераправу ў Самасаце таксама згадвае Аміян.
З Самасатай звязаны многія старонкі гісторыі хрысціянскай царквы. У ліку святых праслаўляюцца Самасацкія мучанікі, якія пацярпелі ў Самасаце ў часы ганенняў імператара Дыяклетыяна. У перыяд барацьбы з арыянствам епіскапскую кафедру ў Самасаце займаў абаронца праваслаўя свяшчэннамучанік Еўсевій Самасацкі. Самасата — радзіма вядомых ерасіярхаў Лукіяна і Паўла Самасацкага, паслядоўнікі якога называлі сябе самасатцамі.
Горад быў затоплены з-за будаўніцтва дамбы Атацюрка; насельніцтва было пераселена ў новапабудаваны горад Самсат.
Спасылкі
Historical information about Samosata Martyrs of Samosata 1911 encyclopedia entry on Samosata Samosata in the Catholic Encyclopedia Свяшчэннамучанік Еўсевій, епіскап Самасацкі Святыя мучанікі Раман, Якаў, Філафей, Іперыхій, Авіў, Іўліян і Парыгорый
Катэгорыя:Старажытны свет Катэгорыя:Гісторыя Сірыі Катэгорыя:Гісторыя хрысціянства Катэгорыя:Камагенскае царства Катэгорыя:Сталіцы Арменіі