Зако́н Магні́цкага (таксама Акт Магніцкага, ) — прыняты ў снежні 2012 года ў ЗША закон, які адмяняе папраўку Джэксана-Вэніка і ўводзіць персанальныя санкцыі ў адносінах асоб, адказных за парушэнні правоў чалавека і прынцыпу верхавенства права ў Расіі. Названы ў гонар памерлага ў вязніцы Сяргея Магніцкага. Спачатку быў накіраваны ў першую чаргу супраць асоб, якія мелі дачыненне да смерці Магніцкага.

Пад санкцыямі маюцца на ўвазе візавыя абмежаванні на ўезд у ЗША і блакаванне фінансавых актываў у банках ЗШАТекст «закона Магнитского» на русском языке .

Таксама пад тэрмінам закон Магніцкага ці акт Магніцкага зрэдку называюць нарматыўныя акты іншых краін, якія накіраваныя супраць карупцыі ў Расіі.

Катэгорыя:2012 год у праве Катэгорыя:Крыніцы права ЗША Катэгорыя:Расійска-амерыканскія адносіны Катэгорыя:Правы чалавека ў Расіі Катэгорыя:Карупцыя ў Расіі Катэгорыя:Еўрапарламент Катэгорыя:Міжнародныя інцыдэнты Катэгорыя:Легалізаванне даходаў