Замчышча — помнік абарончага дойлідства XIV—XVIII стст. Размешчаны ў паўночнай частцы в. Гарадок (Маладзечанскі раён), на левым беразе р. Бярэзіна (прыток Нёмана).

Апісанне

Авальны ў плане дзядзінец (60х40 м), абкружаны з поўдня вадзяным ровам (шырыня 25—30 м), захаду і поўначы — магутным земляным валам (вышыня да 10 м). З усходу ў разрыве валу стаяла вежа (засталася круглая пляцоўка дыяметрам каля 7 м), якая ахоўвала ўезд у замак. Да ўваходу ў замак цераз роў быў перакінуты драўляны мост. На дзядзінцы знаходзіліся мураваныя і драўляныя жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Падчас раскопак знойдзеная кераміка XIV—XVIII стст., сярод якой вылучаецца паліваная кафля з раслінным арнаментам і выявай арла.

Комплекс збярогся часткова (засталіся валы, роў, падмуркі асобных будынкаў).

Гарадзішча згадваецца з сярэдзіны ХІХ ст. Даследваў у 1966 г. Я. Г. Звяруга. Помнік археалогіі ўзяты пад ахову дзяржавай у 1988 годзе.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Гарадзішча в. Гарадок

Катэгорыя:Гарадок (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Гарадзішчы Маладзечанскага раёна