Княж — возера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дзісна, за 22 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, каля вёскі Сталіца.

Плошча паверхні возера 0,28 (0,2Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 июня 2008 г. № 826 «О внесении изменений и дополнений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 февраля 2007 г. № 220» ) км². Даўжыня 0,63, найбольшая шырыня 0,52 км, даўжыня берагавой лінні 1,88 км. Плошча вадазбору 2,5 км². Аб’ём вады ў возеры каля 0,85 млн м³.

Катлавіна круглаватай формы з невыразнымі схіламі. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. З возера выцякае ручай у Дзісну. Упадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы.

У возеры водзяцца карась, плотка, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 июня 2008 г. № 826 «О внесении изменений и дополнений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 февраля 2007 г. № 220» Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г.

Катэгорыя:Басейн Дзісны Катэгорыя:Азёры Шаркаўшчынскага раёна