right|thumb|200px|Евангеліст Лука
Лука́, або Лука́ш () — адзін з 70 меншых апосталаў — вучняў Ісуса Хрыста, адзін з чатырох евангелістаў.
Біблейскае паданне называе яго паплечнікам апостала Паўла. Лічыцца аўтарам кананічнага тэксту Евангелля (: Евангелле ад Лукі) і «Дзяянняў апостальскіх». Яго ўласнае імя сведчыць, што па паходжанню ён быў грэкам, які да свайго пераходу ў хрысціянства, будучы добра знаёмы з тагачасным становішчам іудзейскага насельніцтва, яго звычаямі і норавамі, прыняў іудзейскае веравызнанне, а пасля стаў адным з першых язычнікаў, прыняўшых вучэнне Хрыста.
Па сведчанню Яўсевія, аўтара «Царкоўнай гісторыі», Ераніма і іншых старажытных пісьменнікаў, Лука жыў у Антыёхіі і па роду сваіх заняткаў быў урачом. Там ён пазнаёміўся з апосталам Паўлам, пасля чаго стаў яго адданым паслядоўнікам, паплечнікам і супрацоўнікам у справе распаўсюджання хрысціянства. Разам з Паўлам хадзіў у Іерусалім для раздачы міласціны галодным, суправаджаў яго ва ўсіх іншых падарожжах, у тым ліку і ў марскім падарожжы ў Рым, у час якога адбылося так падрабязна і маляўніча апісанае ім караблекрушэнне.
Пасля пакутніцкай смерці Паўла ў Рыме Лука, па сцвярджэнню царкоўных гісторыкаў, усё сваё далейшае жыццё да 80-гадовага ўзросту прысвяціў місіянерскай дзейнасці, якая праходзіла ў Італіі, Далмацыі, Македоніі, Грэцыі і нават у Афрыцы. Паводле версіі, ён памёр уласнай смерцю, паводле другой, быў павешаны на аліўкавым дрэве ў Ахайі ў Грэцыі.
thumb|left|Евангеліст Лука піша ікону Багародзіцы. Пскоўскі музей-запаведнік. Сяр. XVI ст. Паданні надзяляюць Луку дарам жывапісца, ён лічыцца аўтарам іконы Багародзіцы.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:70 апосталаў