Транскры́пцыя (ад  — перапісванне) — біясінтэз малекул рыбануклеінавай кіслаты (РНК) на адпаведных участках дэзоксірыбануклеінавай кіслаты (ДНК); першы этап рэалізацыі генетычнай інфармацыі ў жывых клетках.

Фермент ДНК залежная РНК-полімераза далучаецца да знака пачатку транскрыпцыі (участак ДНК), расплятае падвойную спіраль ДНК і капіруе адзін з яе ланцугоў. Рухаючыся ўздоўж ДНК, фермент паслядоўна далучае манамерныя звёны (нуклеатыды) да РНК, што ўтвараецца, у адпаведнаці з прынцыпам камплементарнасці. Па меры руху РНК-полімеразы ланцуг РНК адыходзіць ад матрыцы і падвойная спіраль ДНК ззаду фермента ўзнаўляецца. Калі РНК-полімераза даходзіць да канца ўчастка, што капіруецца, РНК аддзяляецца ад матрыцы. Колькасць копій розных участкаў ДНК можа мяняцца ў ходзе развіцця арганізма.

У эўкарыётаў існуюць асобныя РНК-полімеразы для сінтэху рыбасамальных, транспартных і інфармацыйных РНК. У пухлінародных вірусаў магчымы перанос інфармацыі з РНК на ДНК (адваротная транскрыпцыя) з дапамогай фермента адваротнай транскрыпцыі (рэвертазы).

Гл. таксама Трансляцыя (біялогія)

Крыніцы

Літаратура

Транскрипция // Популярный биологический словарь / Н. Ф. Реймерс; Отв. ред. А. В. Яблоков; АН СССР. — Москва : Наука, 1991. — С. 436. — 536, с.; 22 см. — 50 000экз. — ISBN 5-02-005866-1 (В пер.)

Медицинская биология и общая генетика: учеб. пособие для студентов 1 курса, обучающихся по специальностям «Лечебное дело» и «Медико-диагностическое дело» медицинских вузов / Л. П. Гаврилова, В. В. Потенко, Е. М. Бутенкова. — Гомель: Учреждение образования «Гомельский государственный медицинский университет», 2012. — 212 с. — ISBN 978-985-506-386-6. Потапов А. П. Транскри́ція в генетиці // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 323. — 606, с., арк. іл. : іл., портр., карти с.

Катэгорыя:Экспрэсія генаў Катэгорыя:Малекулярная біялогія