Джанфранчэска Поджа Брачаліні, або Поджа Фларэнційскі (; , Тэрануова-Брачаліні, паблізу Арэца — , Фларэнцыя) — італьянскі гуманіст, пісьменнік, збіральнік старажытных рукапісаў. Лічыцца аўтарам раманскага шрыфта.
Біяграфія Нарадзіўся ў тасканскім мястэчку Тэрануова-Брачаліні ў сям'і аптэкара, вывучаў натарыяльную справу ва ўніверсітэце Фларэнцыі.
Брачаліні пабываў у Францыі, Германіі, Швейцарыі і Англіі, дзе ў бібліятэках манастыроў адшукаў некалькі малавядомых альбо забытых антычных рукапісаў Вегецыя, Марка Манілія, Аміяна Марцэліна, Вітрувія, Пятронія, а таксама «Выхаванне прамоўцы» Квінтыліяна, «Сільвы» Стацыя і інш. У 1417 выявіў поўны рукапіс Лукрэцыя «Аб прыродзе рэчаў», які лічыўся страчаным пасля падзення імперыі. У 1427 сумесна з Козіма Медычы займаўся раскопкамі антычных руін у Остыі.
Творы
Дыялогі De avaritia «Аб прагнасці» (1428—1429) An seni sit uxor ducenda «Ці мае стары ажаніцца?» (1436) De nobilitate «Пра шляхту» (1440) De infelicitate principum «Пра няшчасце князёў» (1440) De varietate fortunae «Пра зменлівасць лёсу» (1447) Contra hypocritas «Супраць крывадушнасці» (1447—1448) Historia disceptativa convivalis (1450) De miseria humanae conditionis «Пра няшчасце чалавечага быцця» (1455)
Літаратура
Спасылкі Poggio Bracciolini — Renaissance and Reformation Bracciolini, Poggio (1380–1459) CATHOLIC ENCYCLOPEDIA: Poggio Bracciolini
Катэгорыя:Пісьменнікі Адраджэння Катэгорыя:Лацінамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рэнесансныя гуманісты Катэгорыя:Антыклерыкалы