Кентэн Фіён Мае () — французскі біятланіст, пяціразовы алімпійскі чэмпіён, шасціразовы чэмпіён свету ў эстафетах, уладальнік Кубка свету ў сезоне 2021/2022.
Кар’ера У Кубку IBU дэбютаваў у сезоне 2012/2013 на першым этапе ў шведскім Ідрэ. Ужо ў трэцяй сваёй гонцы набраў кубкавыя ачкі, заняўшы 4-ае месца ў індывідуяльнай гонцы ў нарвежскім Бейтастолене.
На юніёрскім чэмпіянаце свету 2013 года быў 5-м у спрынце, 4-м у гонцы праследавання і заваяваў срэбра ў эстафеце разам з Клеманам Дзюмонам, Мацье Легранам і Дэні Шавацье.
У Кубку свету дэбютаваў у сезоне 2013/2014 на этапе ў французскім Ле-Гран-Барнане, ужо ў другой сваёй гонцы — гонцы праследавання — ён здолеў набраць свае першыя ачкі, фінішыраваўшы 37-м. Лепшым вынікам сезона стала 14-е месца ў гонцы праследавання на этапе ў італьянскім Антхольцы. У агульным заліку Кубка свету стаў 51-м, набраўшы 101 ачко за сезон.
У сезоне 2018/2019 паказаў свае лепшыя вынікі — перамогі ў мас-старце на этапе ў італьянскім Антхольцы-Антэрсельве і гонцы пераследу на этапе ў Солт-Лэйк-Сіці.
Агульны залік у Кубке свету 2013/2014 — 51-е месца (101 ачко) 2014/2015 — 23-е месца (408 ачкоў) 2015/2016 — 12-е месца (580 ачкоў) 2016/2017 — 20-е месца (466 ачкоў) 2017/2018 — 10-е месца (518 ачкоў) 2018/2019 — 3-е месца (843 ачкі) 2019/2020 — 3-е месца (843 ачкі) 2020/2021 — 3-е месца (930 ачкоў) 2021/2022 — 1-е месца (984 ачкі) 2022/2023 — 8-е месца (671 ачко) 2023/2024 — 16-е месца (506 ачкоў) 2024/2025 — 5-е месца (862 ачкі)
Экіпіроўка Лыжы — Fisher Лыжныя палкі — SWIX Пальчаткі — SWIX Ачкі — Julbo Чаравікі — Fisher
Спасылкі Профіль IBU Вынікі на сайце Французскай федэрацыі лыжнага спорту Фэйсбук Кентэна Фіёна Мае
Катэгорыя:Біятланісты Францыі Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па біятлоне Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па біятлоне Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Францыі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года