Віктар Васілевіч Мікіта (, ) — беларускі мастак — графік і жывапісец, педагог.
Біяграфія
1966—1973 Рэспубліканская школа-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. В. Ахрэмчыка.
1973—1976 Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графікі. Вучыўся ў П. Свентахоўскага, В. Шаранговіча, А. Шэверава.
З 1976 бярэ ўдзел у мастацкіх выстаўках.
З 1981 член Саюзу мастакоў Беларусі, сябра творчай суполкі «Пагоня».
1981—1986 выкладаў на кафедры графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.
2008 — 2015 выкладаў у Інстытуце сучасных ведаў імя Шырокава ў Мінску.
Творчасць Працуе ў кніжнай, станкавай графіцы, камбінаванай тэхніцы і ў жывапісу. Ілюстраваў беларускія і замежныя кніжныя выданні. Творы выконвае ў камбінаванай тэхніцы і ў адметнай аўтарскай манеры, якая спалучае ў сабе сінтэз прыёмаў скульптуры (рэльефнасць паверхні), графікі (абмежаванасць і збліжанасць колераў) і жывапісу.
Браў удзел у замежных конкурсах графікі ў Грэцыі, Францыі, Эфіопіі, Польшчы, Балгарыі, Расіі, Украіне. Мае замежныя і беларускія дыпломы конкурсаў кніжнай графікі. Творам ўласцівыя рысы асацыятыўнасці, метафарычнасци, сімволіка-алегарычныя матывы.
Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музее, фондах Саюзу мастакоў Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, літаратурных музеях Якуба Коласа, Янкі Купалы, Доме-музеі Адама Міцкевіча, у Расійскай акадэміі мастацтваў, а таксама ў прыватных калекцыях замежжа.
Мастак супрацоўнічае з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі, РУП «Белпошта» і выдавецкім цэнтрам «Марка», выконваючы арыгінал-макеты паштовых марак і мастацкіх капэрт.
Паштовыя маркі
Капэрты </center>
Спасылкі
Персанальны сайт мастака Віктара Мікіты Выстаўка Віктара Мікіты, прымеркавана да 65-годдзя аўтара
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі паводле алфавіта Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава Катэгорыя:Мастакі марак