Во́страў Бара́нава (), востраў Сітка — востраў у архіпелагу Аляксандра (ЗША, штат Аляска).

Плошча вострава 4162 км². Даўжыня каля 160 км, шырыня каля 50 км. Вышыні да 1432 м. Вільготныя хваёвыя лясы. Рыбалоўства, лесанарыхтоўкі. У 2000 годзе насельніцтва вострава складала 8532 чалавек. Асноўны населены пункт і порт — горад Сітка.

Названы ў гонар Аляксандра Андрэевіча Баранава — першага Галоўнага правіцеля рускіх паселішчаў у Амерыцы.

Крыніцы

Літаратура

Малая советская энциклопедия / Гл. ред. Б. А. Введенский — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1958. — 250 000 экз. — Т. 1. — С. 799.

Катэгорыя:Астравы Аляскі Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна