Перасла́ўль-Зале́скі () — горад (з 1152 года) абласнога падпарадкавання (гарадская акруга) у Яраслаўскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Пераслаўскага раёна, у які не ўваходзіць. Насельніцтва — 40 283 чалавек (2014).
За 124 км на паўднёвы захад ад Яраслаўля, за 140 км ад Масквы, на трасе «Халмагоры» Масква — Архангельск, на беразе Пляшчэева возера пры ўпадзенні ў яго ракі Трубеж. Цэнтр нацыянальнага парка «Пляшчэева возера». Канцавая чыгуначная станцыя на грузавой лініі ад Берандзеева (лінія Масква — Яраслаўль).
Горад Залатога кальца Расіі.
Гісторыя Заснаваны ў 1152 годзе князем Юрыем Далгарукім як Пераслаўль. З XV стагоддзя ўжываецца сучасная назва. Быў умацаваным пунктам на мяжы з Растова-Суздальскім княствам. У 1175—1302 гадах цэнтр Пераяслаўль-Залесскага княства.. У 1302 годзе горад увайшоў у склад Маскоўскага княства. У 1708 годзе Пераслаўль-Залескі ў Маскоўскай губерні, з 1719 года правінцыяльны, з 1778 года — павятовы горад.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Яраслаўскай вобласці Катэгорыя:Залатое кальцо Расіі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1152 годзе