Гра́баўка — рака ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Церуха (прыток ракі Сож, басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 10Агульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» км. Плошча вадазбору 29 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Пачынаецца за 0,8 км у напрамку на поўнач ад вёскі Жураўлёўка, вусце за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Грабаўка (у вёсцы на рацэ плаціна і сажалка). Вадазбор у межах Гомельскага Палесся. Рэчышча Грабаўкі каналізаванае ў верхнім і ніжнім цячэнні.

Літаратура

Ліст карты N-36-135. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г.

Катэгорыя:Рэкі Гомельскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа