Аляксандр Анатолевіч Марчанка (нар. , Магілёў) — беларускі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр.
Біяграфія Нарадзіўся 14 студзеня 1979 года ў Магілёве.
У 1997 годзе паступіў ў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтва на спецыяльнасць «Рэжысёр, выкладчык спецыяльных тэатральных дысцыплін» у майстэрню В. Анісенкі, які скончыў ў 2002 годзе. У 2001 годзе атрымаў акадэмічную ступень бакалаўра мастацтваў.
З 2000 па 2001 гады працаваў настаўнікам у САШ № 136 г. Мінска, дзе выкладаў музычна-тэатральныя прадметы. Працаваў педагогам-асістэнтам па рэжысуры на курсе Валерыя Анісенкі. З 2001 года працаваў акцёрам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. З 2008 года працаваў рэжысёрам-пастаноўшчыкам у Цэнтры беларускай драматургіі і рэжысуры. Кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі (2009—2018).
Быў адным з куратараў беларуска-нямецкіх тэатральных сустрэч «Пантон» (2010), драматургічнай лабараторыі «Идентификация. Между фактом и фикцией» (сумесна з аб’яднаннем Mit-Ost, Германія), 2011 г. Арганізатар лабараторый для маладых беларускіх драматургаў, 2012—2015 гг. Куратар ад Беларусі «Смотра молодых деятелей театра стран СНГ, Балтии и Грузии», 2010—2012 гг. Куратар лабараторыі «SYPEMEDA» сумесна з вышэйшай школай мастацтваў Берна (Швейцарыя), 2012 г. Куратар сумеснага спектакля па п’есе Дзмітрыя Багаслаўскага «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» (Беларусь-Расія-Кыргызстан), рэж. Шаміль Дыйканбаев, 2013 г. Кіраўнік штаба ІІ Маладзёжнага тэатральнага форуму краін СНД, Балтыі і Грузіі, лістапад 2015 г. Выкладчык ЕГУ.
Ролі ў тэатры «Апошнія», паводле п’есы М.Горкага, рэж. А.Бутакоў — Якаў (дыпломны спектакль) «Жаніцьба Бялугіна», паводле п’есы М. Астроўскага, рэж. Ю. Сідараў — Сырамятаў (дыпломны спектакль) 2000 — «Макбет», паводле п’есы У. Шэкспіра, рэж. В. Анісенка — Макдуф 2001 — «Балада пра Бландою», паводле С. Кавалёва, рэж. У. Паржэцкая — Дадон 2001 — «Рычард», паводле п’есы У. Шэкспіра, рэж. В. Анісенка — Рыверс 2002 — «Песні ваўка», паводле В. Паніна, рэж. У. Арлоў — Алень 2002 — "Зона"Х"", паводле А. Карэліна, рэж. С. Гавенка — Стральцоў 2002 — «Понцій Пілат», паводле А. Курэйчыка, рэж. В. Анісенка — Ісус Назарэй 2002 — «Хрустальны туфлік», паводле Ш. Перо, Я. Шварца, Т. Габэ, рэж. С. Кавальчык — Саветнік 2003 — «Каласнікі», паводле А. Шчуцкага, рэж. В. Грыгалюнас, А. Шчуцкі — Джэры 2005 — «Ганна ў тропіках», паводле Н. Круза, рэж. Д. Бэнкс (ЗША) — Палома 2005 — «Кароль Лір», паводле у. Шэкспіра, рэж. А. Ішчанка (Расія) — Герцаг Бургундскі 2000 — «Чорны квадрат», паводле М. Клімковіча, М. Адамчыка, рэж. А. Гарцуеў — Малевіч 2003 — «Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей», паводле У. Аксенкруга, рэж. С. Кавальчык — Кракадзіл, Кот 2004 — «П’емонцкі звер», паводле А. Курэйчыка, рэж. В. Анісенка — Рыцар Жафрэй 2005 — «Кабала святош» («Мальер»), паводле М. Булгакава, рэж. В. Анісенка, С. Кавальчык — Шарль-Варле дэ Лагранж 2006 — «Шлях у Царград», паводле З. Косціча, рэж. С. Кавальчык — Кланімір, Чорная маска, Сведка «В» 2008 — «Раман + Юлія», паводле Д. Балыкі, рэж. В. Анісенка, К. Тарасава — Танцор на дыскатэцы 2010 — «Вяртанне галадара», паводле С. Кавалёва, рэж. К. Аверкава — Істота са «свету Кафкі» «Сляпая зорка», аўтарскі праект М. Рудкоўскага — Псіхолаг
Ролі ў РТБД 1997 — «Містэр Розыгрыш», паводле С. Кандрашова, рэж. В. Расстрыжэнкаў — Антон 2002 — «Чарнобыльская малітва», паводле С. Алексіевіч, рэж. Б. Бусаголь, драматург і каардынатар праграмы — В. Сіманьек (Францыя), рэжысёр — В. Анісенка — Мясцовы жыхар 2002 — «Адвечная песня», паводле твораў Я. Купалы, рэж. С. Кавальчык — Салдат 2006 — «Белы анёл з чорнымі крыламі», паводле Д. Балыкі, рэж. В. Расстрыжэнкаў — Самойлаў 2009 — «Дзённік паэта» («Інтымны дзённік»), паводле С. Кавалёва, рэж. В. Баркоўскі — Максім, Пётра 2009 — «Гісторыя двух сабак», паводле Я. Конева, рэж. С. Навуменка — Алег Пятровіч 2010 — «Адамавы жарты», паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Радзевіча, рэж. С.Навуменка — Чорт 2012 — «Дажыць да прэм’еры», паводле М. Рудкоўскага, рэж. П. Харланчук — Лёша 2013 — «Раскіданае гняздо», рэж. А. Гарцуеў — Паніч 2012 — «Ліфт», рэж. Г. Чарнабаева — Ігар, муж 2012 — «Купала. Кругі раю», рэж. С. Навуменка — Прадстаўнік улады 2013 — «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў», рэж. Ш. Дыйканбаеў — Альберт
Рэжысёрскія работы «Ідылія для падзорнай трубы», паводле Т. Ламонавй «Хлам», паводле М. Дурненкова 2014 — «Мабыць?» 2016 — «Гульня без правілаў і з невядомай мэтай» 2016 — «Опиум» 2017 — «Беларусь. Дыдактыка» 2017 — «Anti[gone]» 2017 — «Границы»
Ролі ў кіно 2003 — Бабін яр / Бабий Яр — Якаб 2004 — Касі і забівай / Коси и забивай 2009 — Цень самурая / Тень самурая 2010 — Ілюзія палявання / Иллюзия охоты 2011 — Пацалунак Сакрата / Поцелуй Сократа — Нік 2011 — Немец / Немец
Спасылкі Старонка А. Марчанкі на сайце РТБД Сучасная беларуская драматургія: інтэрв’ю з акцёрам і рэжысёрам А. Марчанкам Аляксандр Марчанка: «Каб займацца масажам, трэба культываваць у сабе дабрыню»
Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі