Арцём Старгародскі (нар. , , УССР) — ўкраінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Левы бераг» з Кіева.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў складзе моладзевых каманд кіеўскага «Дынама». Пасля выступаў за розныя каманды ў Першай лізе. У 2005 годзе дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў складзе сімферопальскай «Таўрыі».

З 2007 года доўгі час выступаў за кіеўскі «Арсенал». У студзені 2013 года перайшоў у адэскі «Чарнаморац», але ўлетку 2013 года вярнуўся ў «Арсенал». У кастрычніку 2013 года «Арсенал» зняўся з чэмпіянату і спыніў сваё існаванне, у выніку Арцём стаў свабодным агентам.

У студзені 2014 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»Футбол. Солигорский «Шахтер» подписал контракт с украинцем Артемом Старгородским . У складзе «Шахцёра» замацаваўся як асноўны атакуючы паўабаронца. 3 мая 2014 года забіў гол у фінальным матчы Кубка Беларусі супраць «Нёмана», які стаў адзіным у матчы і першым афіцыйным на новаадчыненай Барысаў-Арэне, такім чынам прынёс «Шахцёру» перамогу ў Кубку. У гэтым жа матчы атрымаў траўму, з-за якой адсутнічаў да ліпеня, пасля вярнуўся ў асноўны склад.

У снежні 2014 падоўжыў кантракт з гарнякамі. У сезоне 2015 стаў капітанам салігорскай каманды. Сезон распачаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але потым вярнуўся на месца атакуючага паўабаронцы. У лістападзе 2015 года зноў падоўжыў пагадненне з салігорцамі«Шахтер» продлил контракты с Рыбаком и Старгородским, заставаўся асноўным атакуючым паўабаронцам у сезоне 2016. У снежні 2016 года новы галоўны трэнер салігорскага клуба Алег Кубараў абвясціў, што Старгародскі пакідае «Шахцёр»Старгородский и Юревич покинут «Шахтер».

У лютым 2017 года зноў стаў іграком кіеўскага «Арсенала»Экс-динамовец войдет в тренерский штаб киевского «Арсенала». Па выніках сезона 2017/18 дапамог клубу вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У ліпені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Віцебска»"Витебск" объявил о подписании контракта со Старгородским. У віцебскай камандзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2019 года пакінуў «Віцебск»Артем Старгородский: "К завершению карьеры морально готовлюсь еще с 2016-го", а ў сакавіку 2020 года прыняў канчатковае рашэнне аб завяршэнні кар’ерыАртем Старгородский завершил карьеру.

Летам 2020 года ў якасці аматара гуляў у чэмпіянаце Кіеўскай вобласці за «Колас» з Пуставарыўкі, а ў 2021 годзе далучыўся да клуба «Левы бераг».

Міжнародная кар’ера Двойчы ў складзе зборнай Украіны станавіўся пераможцам сусветнай Універсіяды.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015 Уладальнік Кубка Беларусі: 2014 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2015 Пераможца Першай лігі Украіны: 2017/18 Пераможца сусветнай Універсіяды: 2007, 2009

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Левы бераг Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Колас Пуставарыўка Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Крымцяпліца Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтавік-Укрнафта Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэр Боярка Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-3 Кіеў