Ві́ві () — возера ў Эвенкійскім раёне Краснаярскага края Расіі, на Сярэднесібірскім пласкагор’і, у паўднёва-заходняй частцы плато Путарана.

Плошча паверхні 229 км². Плошча вадазбору 3260 км². Катлавіна возера мае ледавікова-тэктанічнае паходжаннеИзмайлова А. В. Виви // Научно-популярная энциклопедия «Вода России». У Віві ўпадаюць больш за 30 рэк, выцякае рака Віві (прыток Ніжняй Тунгускі). Возера багата рыбай. Навокал возера — лістоўніцкая тайга.

Пасля распаду СССР акадэмік Пётр Бакут вылічыў геаграфічны цэнтр Расіі, гэта паўднёва-ўсходні бераг возера. У гонар гэтага там пабудаваны крыж вышынёю 7 м.

Заўсёднага насельніцтва на беразе возера няма.

Літаратура

Спасылкі Озеро Виви // Государственный водный реестр РФ Измайлова А. В. Виви // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Географический центр России — озеро Виви (Эвенкия) // Региональная Ассоциация коренных малочисленных народов Севера Красноярского края

Катэгорыя:Азёры Краснаярскага края