Майкл Джорджыу (; нар. , , Англія) — прафесійны гулец у снукер з Англіі, які з 2016 года прадстаўляе Кіпр. Пераможца Shoot-Out 2018 года.
У 2007 годзе ва ўзросце 19 гадоў стаў чэмпіёнам свету сярод гульцоў ва ўзросце да 21 года, што дазволіла яму патрапіць у прафесійны тур у сезоне 2008/2009, але не выйграў ніводнага матча ў сваім стартавым сезоне сярод снукернай эліты. Наступныя два гады гуляў у Міжнароднай адкрытай серыі, пасля чаго на некаторы час адышоў ад снукера, вярнуўшыся да гульні на высокім узроўні толькі ў 2013 годзе, калі прыняў удзел у Q-School. У 2014 годзе стаў пераможцам аднаго з этапаў Q-School, дзякуючы чаму здолеў вярнуць сабе месца сярод прафесіяналаў на два сезоны. На першым жа рэйтынгавым турніры сезона 2014/2015, Усі Класік, дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага ўзроўню, дайшоўшы да 1/16 фіналу, а пазней дэбютаваў на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і дайшоў да 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Уэльса, што стала яго найлепшым рэйтынгавым вынікам. Паводле вынікаў двух сезонаў не здолеў патрапіць у топ-64 і пакінуць месца ў мэйн-туры, але ў 2016 годзе зноў стаў адным з пераможцаў Q-School, а таксама зрабіў заяву, што з сезона 2016/2017 будзе прадстаўляць Кіпр. У сезоне 2016/2017 дайшоў да 1/16 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, што з'яўляецца яго найлепшым вынікам на турнірах Трайной кароны, а таксама ў другі раз дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага ўзроўню на Shoot-Out, скончыўшы сезон на 74-м месцы ў рэйтынгу. У 2018 годзе, займаючы 73-ю пазіцыю ў рэйтынгу, перамог на рэйтынгавым аднафрэймавым турніры Shoot-Out, здабыўшы першы рэйтынгавы тытул і ўпершыню ўвайшоўшы ў топ-64 сусветнага рэйтынгу, а праз два тыдні ў чацвёрты раз дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага ўзроўню на Сусветным Гран-пры і падняўся на найвышэйшае для сябе 57-е месца ў рэйтынгу.
Займаў 57-е месца ў рэйтынгу на працягу аднаго тыдня. За прафесійную кар'еру аформіў 18 сэнчуры-брэйкаў і зарабіў больш за 100 тысяч фунтаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-175 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку.
Фіналы турніраў
Рэйтынгавыя турніры: 1 (1 перамога)
Легенда Чэмпіянат свету (0:0) Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) Іншыя (1:0)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Перамога2018 Shoot-Out 67:56Усе матчы на Shoot-Out складаліся з аднаго фрэйма. У графе пазначаны лік у фрэйме.
Прафесійныя снукерныя турніры: 1 (1 перамога)
Легенда Рэйтынгавыя турніры (1:0) Нізкарэйтынгавыя турніры (0:0) Нярэйтынгавыя турніры (0:0) Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога1 Shoot-Out, Уотфард, Англія 67:56
Крыніцы
Спасылкі
Профіль на World Snooker Статыстыка Майкла Джорджыу на CueTracker.net
Катэгорыя:Снукерысты Англіі Катэгорыя:Снукерысты Кіпра