Свята-Мікалаеўская царква - праваслаўны храм у в. Браздзецкая Слабада Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.

Пабудавана з цэглы ў 1-й палове XIX стагоддзя. Да 1990-х гг. выкарыстоўвалася як калгасны склад.

Архітэктура

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. У аснове кампазіцыі крыжова-купальны аб'ём, да якога далучана 3-ярусная 4-гранная шатровая званіца, завершаная макаўкай. Сяродкрыжжа завяршае магутны цыліндрычны барабан, завершаны купалам (не захаваўся). Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з трохвугольнымі сандрыкамі, пілястрамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Чашніцкага раёна Катэгорыя:Браздзецкая Слабада Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм