thumb|right|300px|«Хрышчэнне Русі». Фрэска работы Віктара Васняцова ў кіеўскім Уладзімірскім саборы (1896). Хрышчэнне Русі — увядзенне ў Кіеўскай дзяржаве хрысціянства як дзяржаўнай рэлігіі, ажыццёўленае ў канцы X стагоддзя князем Уладзімірам Святаславічам. Крыніцы даюць супярэчлівае датаванне хрышчэнняРусское православие: вехи истории / Науч ред. д.и.н. А. И. Клибанов. — М., 1989. — С. 17. Традыцыйна, следам за летапіснай храналогіяй, падзею адносяць да 988 годаПовесть временных лет, Ипатьевский список і лічыць пачаткам афіцыйнай гісторыі Рускай царквы (некаторыя даследчыкі думаюць, што хрышчэнне Русі адбылося пазней — у 990Рапов О. М. Официальное крещение князя Владимира Святославовича и киевлян / Русская церковь в IX — первой трети XII в. Принятие христианства. — М.: Высш. шк., 1988. — С. 208—254; 397.Рапов О. М. О дате принятия христианства князем Владимиром и киевлянами. — Вопросы истории, 1984, № 6, с. 44-45.Карташёв А. В. Очерки по истории русской церкви. Том I. Репринтное воспроизведение. YMCA-PRESS. Париж. 1959. — М.: Наука, 1991. — С. 114 або 991 годзе).

Шэраг аўтараў разумее пад гэтым паняццем таксама і працэс распаўсюджвання хрысціянства на Русі ў XI—XII стагоддзяхОтечественная история: История России с древнейших времен до 1917 года: энциклопедия. Редкол.: В. Л. Янин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1994. Т. 3, стр. 151..

Паняцце Выраз «Хрышчэнне Русі» ёсць у Аповесці мінулых гадоў: Пад 1074 годам. Быў таксама другі брат, імем Ерамей, які памятаў хрышчэнне зямлі РускайПовесть временных лет, Ипатьевский список. Таксама ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 6496 годам ад стварэння свету (прыкладна 988Поўнага супадзення з сучасным летазлічэннем няма з прычыны розніцы ў даце адліку новага года.) ёсць наступны тэкст (малітва князя Уладзіміра): Блаславёны Гасподзь Ісус Хрыстос, які палюбіў новых людзей, Рускую зямлю і прасвяціў яе хрышчэннем святым. У расійскай гістарыяграфіі Новага часу паняцце ўпершыню ўжыта Васілём Тацішчавым («хрышчэнне славян і Русі»)Татищев В. Н. История Российская, глава 3 і Мікалаем Карамзіным («хрышчэнне Расіі»)Карамзин Н. М. История Государства Российского. Т.1, глава 9. . Разам з ім у літаратуры таксама ўжывалі і ўжываюць паняцці або абазначэнні «Асвета Русі», «увядзенне хрысціянства», «другая рэлігійная рэформа Уладзіміра» і інш.

Перадгісторыя thumb|right|250px|Прыбыццё ў Кіеў епіскапа. Гравюра Ф. А. Бруні, 1839

Шэраг аўтараў лічыць фактамЕп. Порфирий Успенский. Четыре беседы Фотия, святейшего патриарха Константинопольского. СПб., 1863; Никон (Лысенко). «Фотиево» крещение славяно-россов и его значение в предыстории Крещения Руси: Богословские труды. Сборник № 29. М.,1989, стр. 27-40; Прот. Лев Лебедев. Крещение Руси. Изд. МП, 1987, стр. 63 — 76.Парменов А. Русь у стен Царьграда // Православие.ру, 14.07.2005Священник Виктор Кузнецов.Аскольдово крещение // Завтра. — № 24 (604). — 15.06.2005 г., што князі Аскольд і Дзір з «балярамі» і нейкай колькасцю народа прынялі хрышчэнне ў Кіеве ад епіскапа, пасланага канстанцінопальскім патрыярхам Фоціем I на пачатку або сярэдзіне 860-х гадоў, неўзабаве па паходзе русаў на Канстанцінопаль у 860 годзеМитрополит Макарий. ИСТОРИЯ РУССКОЙ ЦЕРКВИ , па іншых крыніцах860/6368 (Инд. 8) после июня — 866/6374 (Инд. 14) — у часы Васіля I (867—886) і патрыярха Ігнація (867—877). Гэтыя падзеі часам называюць першым (Фоціевым, або Аскольдавым) хрышчэннем Русі. thumb|left|200px|Хрышчэнне Вольгі ў Царградзе. Мініяцюра з Радзівілаўскага летапісу thumb|right|250px|В. Р. Пяроў. «Першыя хрысціяне ў Кіеве». 1880. Карціна ілюструе тайныя сустрэчы хрысціян у язычніцкім Кіеве thumb|left|200px|Гутарка Уладзіміра з грэчаскім філосафам аб хрысціянстве. Радзівілаўскі летапіс

thumb|250px|І. Я. Эгінк. «Вялікі князь Уладзімір выбірае веру». 1822 Першай з уладароў Кіеўскай дзяржавы, якія афіцыйна прынялі хрысціянства візантыйскага абраду, была княгіня Вольга (па найбольш аргументаванай версіі, у 957 годзе, хоць прапануюць і іншыя даты). У 957 годзе Вольга з вялікім пасольствам здзейсніла афіцыйны візіт у Канстанцінопаль, вядомы па апісанні прыдворных цырымоній імператарам Канстанцінам Багранародным у творы «Цырымоніі», прычым яе суправаджаў святар Рыгор. Імператар называе Вольгу ўладаркай (архантысай) Русі, імя яе сына Святаслава (у пераліку світы пазначаны «людзі Святаслава») згадана без тытула. Вольга дабівалася хрышчэння і прызнання Візантыяй Русі як роўнай хрысціянскай імперыі. Пры хрышчэнні яна атрымала імя Алена. Аднак, на думку шэрага гісторыкаў, пра саюз удалося дагаварыцца не адразу. У 959 годзе Вольга прыняла візантыйскае пасольства, але адмовілася паслаць на дапамогу Візантыі войска. У тым жа годзе яна адправіла паслоў да германскага імператара Атона I з просьбай даслаць епіскапаў і святароў і заснаваць царкву на Русі. Гэтая спроба сыграць на супярэчнасцях паміж Канстанцінопалем і Рымам аказалася ўдалай, Канстанцінопаль пайшоў на ўступкі, заключыў узаемавыгадны дагавор, а германскае пасольства на чале з біскупам Адальбертам вярнулася назад ні з чым. У 960 годзе на дапамогу грэкам адправілася войска русаў, якое ваявала на Крыце супраць арабаў пад кіраўніцтвам будучага імператара Нікіфара Фокі.

Паводле Васіля Тацішчавым (на аснове спрэчнага Іаакімаўскага летапісу), сімпатыі да хрысціян і хрысціянства праяўляў кіеўскі князь (972—978) Яраполк Святаславіч, забіты варагамі загадам свайго брата Уладзіміра Святаславіча.

Даныя археалогіі пацвярджаюць пачатак распаўсюджвання хрысціянства да афіцыйнага акту хрышчэння Русі. З сярэдзіны Х ст. у пахаваннях знаці сустракаюцца першыя нацельныя крыжыПетрухин В. Я. Начало этнокультурной истории Руси IX—XI вв. М.; Смоленск, 1995. — С. 224.. Такія знаходкі вядомыя на могільніках ранніх гарадоў, дружынных цэнтраў і гандлёва-рамесных паселішчаў у Кіеве, , , і іншых.Мусин А. Е. О распространении христианства в древней Руси IX—XIV веков на основе данных археологии и письменных источников // Исторический вестник. — № 6. — 2000. — С. 4-17. Таксама ў некаторых пахаваннях знаці, зробленых у язычніцкіх некропалях Х ст. у адмысловых драўляных «камерах», паглыбленых у зямлю, знойдзеныя свечкі, якія адлюстроўваюць хрысціянскія элементы пахавальнага абраду (ГнёздаваАвдусин Д. А., Пушкина Т. А. Три погребальные камеры из Гнездова // История и культура древнерусского города. — М., 1989. — С. 193—196, ЦімероваНедошивина Н. Г., Фехнер М. В. Погребальный обряд Тимеревского могильника // Советская археология. — 1985. — № 2. — С. 111, ШастовіцаБлифельд Д. I. Давньоруськi пам’ятники Шестовицы. — К., 1977. — С. 138—142.).

Выбар веры Уладзімірам Племянныя культы не маглі стварыць адзіную дзяржаўную рэлігійную сістэму, бо паганскі пантэон не мог аб’яднаць вераванні ўсіх плямён Старажытнай Русі.

Паводле «Аповесці мінулых гадоў», да хрышчэння князя Уладзіміра мела месца «выпрабаванне вер». У 986 годзе да князя Уладзіміра прыбылі паслы ад волжскіх булгар, якія прапанавалі яму перайсці ў іслам. Калі яны расказалі князю пра абрады, якія неабходна выконваць, у тым ліку і аб забароне на піццё віна, Уладзімір адказаў знакамітай фразай: «Русі ёсць весялосць піць», пасля чаго адхіліў прапанову булгар. Пасля іх у Кіеў прыбылі нямецкія місіянеры, пасланыя Ватыканам. Аднак рускі князь не захацеў прыняць ад іх хрышчэння. Наступнымі былі хазарскія яўрэі, якія прапаноўвалі Уладзіміру прыняць іўдаізм. У адказ на гэта ён, ведаючы што хазары была разгромлена яго бацькам Святаславам, спытаў, дзе іх зямля. Яўрэі былі вымушаны прызнацца, што ў іх няма сваёй зямлі — Бог рассеяў іх па іншых краінах. Уладзімір адмовіўся ад іўдаізму. Затым на Русь прыбыў візантыец, якога рускі летапісец за мудрасць назваў Філосафам. Ён расказаў рускаму князю аб біблейскай гісторыі і хрысціянскай веры. Аднак Уладзімір яшчэ не прыняў канчатковага рашэння і раіўся са сваімі бліжэйшымі баярамі. Было вырашана дадаткова выпрабаваць веру, пабываўшы на богаслужэннях у мусульман, у немцаў і ў грэкаў. Калі пасля наведвання Канстанцінопаля пасланцы вярнуліся ў Кіеў яны з захапленнем паведамілі князю: «Не ведалі дзе мы ёсць — на небе ці на зямлі». У выніку Уладзімір зрабіў выбар на карысць хрысціянства паводле грэчаскага абраду.

Хрышчэнне князя Уладзіміра і кіяўлян thumb|250px|«Хрышчэнне князя Уладзіміра». Фрэска працы У. М. Васняцова ў кіеўскім Уладзімірскім саборы. Канец 1880-х

Згодна з «Аповесцю мінулых гадоў», у 6496 годзе «ад стварэння свету» (гэта значыць прыблізна ў 988 годзе н.э.)Іншае датаванне і некалькі розныя абставіны хрышчэння князя і кіяўлян прыведзены ў «Пахвале князю рускаму Уладзіміру» Якава Мніха (XI стагоддзе), згодна з якой хрышчэнне кіяўлян трэба адносіць да 990 года, «у трэцяе лета» пасля асабістага хрышчэння князя. Так, А. М. Рапаў меркаваў (Рапов О. М. О дате принятия христианства князем Владимиром и киевлянами. — «Вопросы истории», 1984, № 6), што Уладзімір, будучы ўжо ахрышчаным, авалодаў Херсонам у канцы красавіка — пачатку мая 990 года, а хрышчэнне кіяўлян адбылося ў канцы ліпеня — пачатку жніўня таго ж года. кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч прыняў рашэнне хрысціцца ад Канстанцінопальскай Царквы. Пасля чаго, ва ўладарства Васіля II і Канстанціна VIII Багранародных, прысланае канстанцінопальскім патрыярхам Мікалаем II Хрысавергам духавенства ахрысціла кіеўскіх людзей у Дняпры і (або) Пачайне. Паводле Аповесці мінулых гадоў, князь у час хрышчэння свайго народа ўзнёс малітву:

thumb|left|200px|Уладзімірскі сабор у Херсанесе са статуяй Андрэя Першазванага на пярэднім плане thumb|right|250px|К. В. Лебедзеў. «Хрышчэнне кіяўлян» Многія гісторыкі адносяць хрышчэнне самога Уладзіміра да 987 года. Па візантыйскіх і арабскіх крыніцах, у 987 годзе Канстанцінопаль заключае з Руссю саюз для падаўлення бунту Варды Фокі. Умовай князя быў шлюб з царэўнай Ганнай, сястрой імператараў Васіля і Канстанціна, — які не адпавядаў звычайным патрабаванням рамейскіх васілеўсаў і іх статусу. Тады, у разгар вайны з Вардам Фокам Уладзімір напаў на Херсанес, візантыйскі горад у Крыме, і авалодаў ім, у пагрозу Царграду. Імператары пагадзіліся на шлюб Ганны з Уладзімірам пры ўмове яго папярэдняга хрышчэння, што Уладзімір і зрабіў, прыняўшы ў хрышчэнні імя Васіль — па сваім хросным бацьку імператары Васілію II; тады Уладзімір («вдасть же за вено Корсунь греком царицы деля») «даў жа як вена Херсанес грэкам царыцы дзеля».

З візантыйскіх хронік пра «хрышчэнні Русі» ў 988 годзе паведамляе толькі «Ананім Бандуры», у якім перадаецца сюжэт пра выбар вер князем Уладзімірам, і «Ватыканская хроніка»: У годзе 6496 быў ахрышчаны Уладзімір, які хрысціў Росію. Апошняе паведамленне, імаверна, — зваротны пераклад з «Аповесці мінулых гадоў»Цит по: М. В. Бибиков Когда была крещена Русь? взгляд из Византии // Древняя Русь в свете зарубежных источников. М.,2003. С.108-109.. Агулам, у візантыйскай літаратуры падзея 988 года засталася практычна незаўважанай, бо, па ўяўленнях грэкаў, навяртанне Русі ў хрысціянства адбылося стагоддзем ранейПетрушко В. И. История Русской Церкви с древнейших времен до установления патриаршества: учебное пособие. — М.: Издательство ПСТГУ, 2007, стр. 30..

Першы сярод мітрапалітаў кіеўскіх русін паходжаннем Іларыён (XI ст.) так тлумачыў матывы князя Уладзіміра:«» текст по: ГИМ, Синод. собр., № 591.

Устанаўленне царкоўнай арганізацыі ў Кіеве

У XX стагоддзі была выказана і падтрымана некаторымі царкоўнымі гісторыкамі (М. Д. ПрыселкавымМ. Д. Приселков. Очерки по церковно-политической истории Киевской Руси X—XII вв. С.-Петербург, 1913 і А. Карташовым) гіпотэза аб тым, што пры Уладзіміры Кіеўская Царква знаходзілася ў кананічнай залежнасці ад Охрыдскай іерархіі Балгарскай Царквы, якая ў той час нібыта валодала аўтакефаліяй (што не адпавядае агульнапрынятым фактам), большасць даследчыкаў не схільна яе падзяляць.