Роман Губнік (; нар. , , Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі (2009—2020). Мае брата Міхала Губніка, які таксама з’яўляецца футбалістам.

Клубная кар’ера Роман з шасці гадоў займаўся футболам у школах клубаў ТІ, «Усецін», «Тэскома». З 1998 года гуляў за чэшскі клуб «Сігма» (Оламаўц). У 2007 годзе за 2 млн еўра перайшоў у склад расійскага клуба «Масква». У пачатку 2009 года быў аддадзены ў арэнду ў пражскую «Спарту»Хубник отдан в аренду пражской «Спарте». championat.ru. Пасля таго як ён адгуляў год у «Спарце», «Масква» перадала яго ў арэнду «Герце» да чэрвеня 2010 года«Герта» взяла Губника в аренду . sport-express.ru. Пасля зняцця футбольнага клуба «Масква» з чэмпіянату Расіі па футболе 2010 усе правы на футбаліста атрымала «Герта».

У верасні 2013 года падпісаў пагадненне з чэшскім клубам «Вікторыя» (Пльзень). Разам з «Вікторыяй» стаў чэмпіёнам Чэхіі ў сезоне 2014/15. У верасні 2015 года быў аддадзены ў арэнду «Сігме», у канцы года вярнуўся ў «Вікторыю». У жніўні 2020 года перайшоў у «Сігму» ўжо на трывалай аснове і стаў капітанам каманды. Завяршыў кар’еру па заканчэнні сезона 2021/22.

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Чэхіі. Дэбют за нацыянальную зборную Чэхіі адбыўся 5 ліпеня 2009 года ў матчы супраць зборнай Мальты. Яго першы гол за зборную быў забіты 12 жніўня 2009 года ў гульні супраць зборнай Бельгіі.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Чэхіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чэхіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сігма Оламаўц Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Пльзень Катэгорыя:Ігракі ФК Герта Берлін Катэгорыя:Ігракі ФК Спарта Прага Катэгорыя:Ігракі ФК Масква