Варкута́ — рака ў Ненецкай аўтаномнай акрузе Архангельскай вобласці Расіі і Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Уса (басейн Пячоры).
Апісанне Даўжыня 182 км, плошча басейна 4550 км². Выток — у адгор’ях Паўночнага Урала з возера Вялікая Варкута-Хасырей-Ты. У басейне Варкуты 2 тысячы азёр. Жыўленне снегавое і дажджавое. Сярэдні гадавы расход вады ў сярэднім цячэнні (за 94 км ад вусцяНаучно-популярная энциклопедия «Вода России») складае 43,37 м³/сек. Аб’ём сцёку 1,369 км³/год. Замярзае ў сярэдзіне кастрычніка, раскрываецца ў канцы мая — пачатку чэрвеня. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння Варкуцінскага вугальнага радовішча. На рацэ — горад Варкута.
Крыніцы
Спасылкі Государственный водный реестр РФ Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Рэспублікі Комі Катэгорыя:Рэкі Ненецкай аўтаномнай акругі Катэгорыя:Басейн Пячоры