Тымішаарскі сабор Трох Свяціцеляў () — кафедральны сабор у Тымішаары, адносіцца да Банацкай мітраполіі Румынскай Праваслаўнай Царквы.

Пабудаваны ў 1936—1940 гадах з бетону і цэглы і прысвечаны Тром Свяціцелям-Іерархам: Васілю Вялікаму, Рыгору Багаслову і Яну Залатавусту. Аднак, з-за вайны аздабленне было скончана толькі ў 1956 годзе.

Сабор Трох Свяціцеляў пабудаваны ў традыцыйным для румынска-малдаўскай храмавай архітэктуры стылі (з элементамі карпацкага стылю). Маецца 9 вялікіх і 4 малыя вежы. Вышыня сабора — 83,7 м, гэта самая высокая царква ў краіне і адзін з найвышэйшых праваслаўных храмаў. Даўжыня сабора — 63 м, шырыня — 32 м.Catedrala Mitropolitana din Timisoara Унутры можа знаходзіцца больш за чатыры тысячы вернікаў.The Metropolitan Cathedral of Banat

Спасылкі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1940 годзе Катэгорыя:Саборы Румыніі Катэгорыя:Тымішаара Тымішаара