Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Бершты (Шчучынскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Помнік народнага дойлідства.

Гісторыя Пабудавана ў 1816 г. з дрэва, адрамантавана ў 1866—1867 гг. Адкрыта ў 1988—1990 гг. У 1866 г. прыхаджане ў памяць аб цудоўным уратаванні імператара Аляксандра II ад замаху на яго жыццё сабралі грошы на набыццё абраза «Святы Аляксандр Неўскі»НАРБ у г. Гродна, ф.1, воп. 6, срп. 462, арк. 31..

Архітэктура Прамавугольны ў плане зруб і чатырохгранная нізкая апсіда накрыты асобнымі вальмавымі дахамі. У трапецападобны франтон фасада ўбудавана чацверыковая шатровая вежачка-званіца, над вальмай даху — цыбулепадобны купалок на васьміграннай шыі. Гарызантальна ашаляваныя (цокальная частка-вертыкальна) бакавыя фасады арытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў плоскіх дашчатых ліштвах і брусамі-сцяжкамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі

Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Шчучынскага раёна Катэгорыя:Бершты Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1816 год у Беларусі