Глухое — возера ў Беларусі, у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, за 17 км на паўночны захад ад горада Мар’іна Горка, за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Свіслач. Адносіцца да басейна ракі Свіслач.
Даўжыня 0,31 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,78 км.
Возера размешчана сярод асушанага балотнага масіва, на якім вядуцца торфараспрацоўкі. З-за гэтага катлавіна возера амаль поўнасцю асушана, асобныя невялікія азёрцы захаваліся ў заходняй частцы катлавіны.
Літаратура Ліст карты N-35-92. Выданне 1979 года.
Катэгорыя:Азёры Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Свіслачы (прыток Бярэзіны)