Герб Бабінавічаў — герб аграгарадка Бабінавічы Лёзненскага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад  г. № 373.

Гісторыя

Гістарычны герб Бабінавічы атрымалі 16 жніўня 1781 года: «у верхняй частцы тарчы частка гербу Магілёўскага: у залатым полі Расійскага герба: чорны двухгаловы арол, які выходзіць да палавіны, увенчаны трыма залатымі каронамі. у ніжняй — у блакітным полі 2 мачты з флюгерамі» — у знак таго, што ў ваколіцах горада нарыхтоўваўся карабельны лес. У гэты час у Бабінавічах існавалі прыстань і склад лесаматэрыялаў, што сплаўлялі адсюль рэкамі Лучоса і Дзвіна ў Рыгу.

Апісанне Сучасны герб Бабінавічаў уяўляе сабой французскі шчыт, у блакітным полі якога намаляваны дзве мачты натуральнага колеру з залатымі флюгерамі.

Спасылкі

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад  г. № 373

Катэгорыя:Бабінавічы (Лёзненскі раён) Бабінавічы