Брызе́нт () — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітаная воданепранікальнымі і процігніласнымі саставамі. С.411.
Характарыстыкі Шчыльнасць брызента складае ад 300 да 600 г/м, можа быць і вышэй.
Прымяненне Выкарыстоўваецца для вырабу покрыўных матэрыялаў, намётаў, тэнтаў, заплечнікаў, спецыяльнага адзення і абутку (плашчоў, рукавіц, бот) і іншых вырабаў, якія патрабуюць павышанай трываласці і асаблівых уласцівасцяў тканіны.
З часоў Першай сусветнай вайны шырока ўжываўся ў войску, у тым ліку — як замена дарагой скуры пры вытворчасці прывадных, паясных і ружэйны рамянёў, а таксама салдацкіх ботаў.
Катэгорыя:Льняныя тканіны Катэгорыя:Баваўняныя тканіны