Свято́е — возера ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці, за 8 км на паўднёвы ўсход ад горада Салігорск, за 1,8 км на поўдзень ад вёскі Саковічы, ва ўрочышчы Святаазёрскі Мох. Адносіцца да басейна ракі Случ.

Плошча паверхні 0,027 км², даўжыня 0,2 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Максімальная глыбіня 9,3 м, сярэдняя 5,27 м. Даўжыня берагавой лініі 0,51 км. Аб’ём вады 0,14 млн м³.

Возера акружана вузкай, месцамі забалочанай поймай, да якой на ўсходзе і паўднёвым усходзе прылягае вялікі луг, які парос хмызняком. Берагі пясчаныя, нізкія, пад хмызняком і рэдкалессем. Зарастае ўмерана.

На карце XVIII ст. (ПГМ) Святое возера выяўленае адразу на поўначы ад Саковіцкага возера.

Спасылкі Ліст карты N-35-116 Агульная характарыстыка азёр Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Салігорскага раёна Катэгорыя:Басейн Случы (прыток Прыпяці)