Дзяля́цічы (, ) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Любчанскага сельсавета. Знаходзяцца на левым беразе Нёмана за 30 км да паўночнага захаду ад Навагрудка, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на шашы Любча — Уселюб. Насельніцтва 213 чал. (2008).

Гісторыя Дзяляцічы адзін з даўніх цэнтраў гістарычнай Навагрудчыны. Упершыню ўспамінаецца пад 1361 годам у «Хроніцы» Віганда як велікакняжацкі двор з воласцю на левым беразе Нёмана, «на Русі» на поўнач ад Навагрудка («transeunt in Russyam in terram Delitcz»). У Wegebericht за 1385 год Дзяляцічы таксама ўспамінаюцца як велікакняжацкі двор у Наваградскай зямлі («Dolletitsch des koninges hoff im lande czu Nowgarthen»). У 1428 годзе вялікі князь Вітаўт перадаў Дзяляцічы сваёй жонцы Юліяніі.

З XVII ст. Дзяляцічы ў ліку радзівілаўскіх уладанняў, на карце Т. Макоўскага (1613) пазначаны як мястэчка. У першай палове XVII ст. у Дзяляціцкім двары быў кальвінісцкі збор, млын, бровар, карчма, агароды, сад і стаў. Станам на 1652 год у мястэчку быў рынак, тры вуліцы (Наваградская, Уселюбская і Віленская) і царква — С. 332..

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дзяляцічы ў складзе Любчанскай воласці Навагрудскага павета Расійскай імперыі. Станам на 1869 год у мястэчку пяць вуліц — Наваградская, Уселюбская, Віленская, Любчанская і Юрыдыка. У 1870-я гады ў мястэчку царква, школа, млын і 2 крамы. Станам на 1897 год — 2 царквы, 2 школы, крама, карчма, 2 млыны.

Падчас 1-й сусветную вайны з 1915 года Дзяляцічы акупаваны нямецкімі войскамі, у 1918—1920 гадах мястэчка пачаргова займалі палякі і бальшавікі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Дзяляцічы ў складзе Польшчы. З 1939 года — вёска ў БССР. У 1940—1954 гадах цэнтр Дзяляціцкага сельсавета. Да 18 верасня 1989 года вёска ўваходзіла ў склад Вераскоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 верасня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985)..

Станам на 2014 год у Дзяляцічах працуе школа.

Дэмаграфія 1652—101 двор, у т.л. 19 на рынку, 82 на трох вуліцах; у мястэчку жылі толькі хрысціяне, пазней пасяліліся іўдзеі колькасць якіх з часам павялічвалася; 1751 — 69 двароў; 1819—113 двароў; 1830—335 муж., у т.л. шляхта — 4, духоўны стан — 1, мяшчане-хрысціяне і сяляне — 285, мяшчане-іўдзеі — 44, жабракі — 1 — С. 413.; 1859 — 75 двароў — С. 379.; 1875—770 чал. (71 двор); 1897—1509 чал. (229 двароў); 1971—895 чал.; 1993—393 чал.Шаблюк В. Дзяляцічы //  — С. 235.; 2008—213 чал.

Славутасці

Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1876) — Курган (X – XIII стагоддзі), за 4 км на захад ад вёскі — Сінагога Яўрэйскія могілкі

Страчаная спадчына Кальвінісцкі збор Фальварак Дубы Бярнацкія

Вядомыя асобы Якаў Якаўлевіч Зайко (1940—2014) — украінскі грамадска-палітычны дзеяч, журналіст і пісьменiк. Герой Украiны. Міхаіл Іванавіч Бушма (нар. 1951) — беларускі ўрач-фармаколаг. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (2003).

Літаратура Delatycze // S. 950.

Спасылкі

Катэгорыя:Любчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Навагрудскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства