Тадэвуш Леанардавіч Іваноўскі, Тадас Іванаўскас (; , фальв. Лябёдка Лідскага павета (цяпер у межах в. Галавічполе, Шчучынскі раён) — ) — літоўскі навуковец-біёлаг.
Біяграфія
Сын Леанарда Іваноўскага, брат Вацлава Іваноўскага.
Скончыў гімназію ў Санкт-Пецярбургу (1903), вывучаў прыродазнаўства ў Пецярбургскім універсітэце (1903—1905) і Сарбоне (1905—1909).
У 1910 — 1918 гг. жыў у Санкт-Пецярбургу, займаўся навукай, працаваў у Міністэрстве земляробства Расійскай імперыі. 3 1919 г. пераехаў у Коўна, працаваў у дэпартаменце земляробства, быў адным з арганізатараў Ковенскага ўніверсітэта і прафесарам аддзялення матэматычна-прыродазнаўчых навук. Апрацаваў разам з В. Ластоўскім, К. Дуж-Душэўскім лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. У 1940 — 1941 гг. — кіраўнік кафедры заалогіі Універсітэта Стэфана Баторыя, член АН Літоўскай ССР. Пасля вайны — прафесар Ковенскага і Віленскага ўніверсітэтаў, арганізатар і дырэктар Інстытута біялогіі Акадэміі навук.
У 1946 г. атрымаў медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» за адукацыю літоўскай моладзіТуронак, Ю. За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Юры Туронак. — Мн.: Медысонт, 2010. — 274, с., л. партр. — С. 65 — 66. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»). — ISBN 978-985-6963-02-8..
Быў выдатным арнітолагам, аўтарам шматлікіх навуковых прац. Заснавальнік заапарка ў Каўнасе.
Меў трох жонак: Марыю Вольскую (1884–?), Ганарату Паскаўскайце (1891–1949) і Марыю Наткевіч (1905–1996). Сын Ежы Іваноўскі (1907—2008) стаў вайскоўцам, прафесійным спартсменам, конезаводчыкам.
Крыніцы
Літаратура Туронак, Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі / Юры Туронак. — Мн.: Медисонт, 2006. — 178 с., л. іл. — (Серыя «Зямля N»). — ISBN 985-6530-40-7. Лаўрэш Л. Тадэвуш Іваноўскі, яго сям’я і ягоныя ўспаміны // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 9. Мінск. 2020. С. 57–59. Лаўрэш Л. Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць. Ridero, 2024. 196 с.
Катэгорыя:Біёлагі Літвы Тадэвуш