thumb|«Святы Карл Барамей». Карціна Арацыа Барджані, Дзяржаўны Эрмітаж, Санкт-Пецярбург Карла Барамеа, або Карл Барамей (, ; , , П’емонт — , ) — кардынал і святы каталіцкай царквы. Адзін з самых выдатных дзеячаў Контррэфармацыі, ініцыятар рэформы манаскіх ордэнаў.

Жыццё і дзейнасць Карла Барамеа нарадзіўся 2 кастрычніка 1538 года ў радавым замку ў Ароне пры возеры Лага-Маджорэ; паходзіў з італьянскага дваранскага роду Барамеа і, як і кардынал Альтэмпс, быў пляменнікам Папы Пія IV. З 1554 вывучаў права ў Павіі. Быў закліканы ў Рым Піем IV. У 1560 стаў кардыналам, у 1563 — архібіскупам міланскім.

Актыўна ажыцяўляў пастановы Трыдэнцкага сабору, у тым ліку браў удзел у распрацоўцы новага катэхізіса. Высока шанаваў багаслоўскія трактаты Луіса дэ Гранады, хадатайнічаў перад Папам пра іх апраўданне (яны былі ўнесены ў Індэкс забароненых кніг, 1559).

Удзельнічаючы ў рэформе ордэнаў і кляштароў і барацьбе за маральнае абнаўленне царквы, дамагаўся строгай дысцыпліны, што прывяло да незадавальнення шэрагу клірыкаў (ордэн гуміліятаў) і замаху на яго ў 1569. Падчас эпідэміі чумы 1575—1578 клапаціўся аб тых, хто паміраў і здзяйсняў абрады над памерлымі. У 1578 годзе заснаваў ордэн аблатаў Св. Амвросія. Прыняў актыўны ўдзел у распрацоўцы набажэнскіх кніг амврасіянскага абраду. Змагаўся з пратэстанцтвам у Швейцарыі. Карла Барамеа быў таксама заступнікам кампазітара Палестрыны.

У 1602 быў беатыфікаваны, у 1610 — кананізаваны. Гэта адзіны кардынал-пляменнік, прылічаны да ліку святых (калі не лічыць Ансельма з Лукі, які жыў у XI стагоддзі).

Выява ў мастацтве Св. Карла Барамеа малявалі смуглым мужчынам арыстакратычнай знешнасці ў кардынальскім аблачэнні. Яго атрыбутамі былі распяцце, чэрап, вяроўка грэшніка, які каецца, і пацір.

thumb|Святы Карла Барамеа. Арона, Навара Гіганцкая статуя святога ўзведзена па загаду яго брата, кардынала Федэрыка Барамеа у г. Арона (Навара). Працы — па малюнку Джавані Батысты Крэспі, — былі скончаны ў 1698.

Літаратура

Спасылкі

Біяграфія ў Каталіцкай энцыклапедыі (англ.) Артыкул у Царкоўным Біяграфічна-бібліяграфічным слоўніку (ням.)

Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы XVI стагоддзя Катэгорыя:Кардыналы Італіі Катэгорыя:Архібіскупы міланскія Катэгорыя:Вялікія пенітэнцыярыі Катэгорыя:Дзяржаўныя сакратары Ватыкана Катэгорыя:Кананізаваныя ў XVII стагоддзі Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XVI стагоддзя