Макша́нская мова — фіна-ўгорская мова мардоўскай падгрупы фіна-волжскай групы фіна-ўгорскіх моў, на якой размаўляе фіна-ўгорскі народ макша.
Распаўсюджаная на захадзе рэспублікі Мардовія, у суседніх рэгіёнах (Ніжагародская, Ульянаўская, Пензенская, Разанская вобласці, рэспубліка Чувашыя), а таксама ў асобных раёнах Арэнбургскае і Тамбоўскае абласцей, рэспублік Татарстан і Башкартастан, Сібіры.
Колькасць носьбітаў Колькасць носьбітаў макшанскай і эрзянскай мовы вылічыць і ўстанавіць дакладна вельмі цяжка з нагоды вузка распаўсюджанай этнічнай самасвядомасці сярод макшанаў і эрзянаў і традыцыйнасці ўжывання ў стаўленні адначасова да двух народаў разам этноніму «мардва». Часта макшане і эрзяне ўказваюць сваю нацыянальнасць як мардва, а сваю размоўную мову як мардоўскую (перапісы насельніцтва Расіі 2002 і 2010 гадоў).
У 2002 годзе пры перапісе насельніцтва Расіі прыкладна 610 000 чалавекРаспространенность владения языками (кроме русского). Перапіс насельніцтва Расіі, 2002 г. указалі сваё валоданне мардоўскай, макша-мардоўскай і эрзя-мардоўскай мовамі. Паводле перапісу насельніцтва Расіі 2010 года прыкладна 390 000 чалавек указалі валоданне мардоўскай мовай, з іх толькі 2025 чалавек указалі валоданне макшанскайПерапіс насельніцтва Расіі 2010 г. .
Уключана ў Атлас знікаючых моў паводле версіі ЮНЕСКАUNESCO Atlas of the World's Languages in Danger .
Агульная характарыстыка Пісьмовасць Першыя запісы на мардоўскіх мовах адносяцца да канцу 17 ст., яны былі выкананы галандскім вандроўнікам Нікаляасам Вітсэнам. У сярэдзіне 19 ст. у выдадзеных макшанскіх і эрзянскай граматыках ужываўся лацінскі алфавіт, які засноўваўся на фанетычным прынцыпе.
У 1930-х гадах на хвалі ўсесавецкай латынізацыі быў уведзены агульны лацінскі алфавіт для макшанскай і эрзянскай моў, які пазней быў заменены на кірылічны.
Сучасны макшанскі алфавіт зацверджаны ў 1927 годзе, ён поўнасцю аналагічны эрзянскаму. Раней у часы Расійскай імперыі, а таксама пры рэформах графікі пры СССР у алфавіт дадаваліся дадатковыя літары, якія пазней былі скасаваны.
Сучасны макшанскі алфавіт А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж З з И и і й К к Л л М м Н н О о П п Р р С с Т т Ва ў Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь Э э Ю ю Я я
Дыялекты Макшанская мова падзяляецца на 5 дыялектаў: заходні, паўднёва-ўсходні, пераходны дыялект паміж заходнім і паўднёва-ўсходнім, цэнтральны дыялект і змяшаныя гаворкі.
Заходні (зубу) дыялект — распаўсюджаны на крайнім захадзе Мардовіі, у Зубава-Палянскім і часткова ў Тарбееўскім раёнах. Змяшаныя гаворкі — распаўсюджаныя ў раёнах цеснага кантактавання макшанаў з эрзянамі і сярод макшанскай меншасці ў іншых рэгіёнах Расіі. Паўднёва-ўсходні — распаўсюджаны ў цэнтральнай частцы поўдня Мардовіі. Пераходны дыялект — распаўсюджаны на захад ад цэнтру рэспублікі, паміж заходнім і паўднёва-ўсходнім дыялектамі. Цэнтральны дыялект — распаўсюджаны на поўначы і значнай частцы цэнтру рэспублікі.
Грамадскае жыццё Макшанская мова з'яўляецца дзяржаўнай мовай рэспублікі Мардовія нароўні з эрзянскай і рускай мовамі. Макшанская мова мова выкладаецца ў некаторых школах Мардовіі як навучальны прадмет з першага да адзінаццатага класа, таксама вядзецца навучальны працэс на мове ў некаторых школах з 1 па 4 класы.
На макшанскай мове выдаецца газета «Мокшень правда», а таксама часопісы «Мокша» і «Якстерь тяштеня».
Спасылкі
Катэгорыя:Мардоўскія мовы