Ара́сіа Мануэ́ль Ка́ртэс Ха́ра (, нар. 5 ліпеня 1956) — бізнесмен, выбраны прэзідэнтам Парагвая 21 красавіка 2013 года. На прэзідэнцкіх выбарах прадстаўляў кансерватыўную Партыю КаларадаParaguay: Presidential Candidate Horacio Cartes Rolls Up Sleeves To Win Electoral Support . Eurasia Review, March 18, 2013.

Займаецца бізнесам, звязаным з тытунем, напоямі і мясной прадукцыяй, яму належыць каля 12 фірмаў. У 1989 годзе Картэс быў асуджаны за фінансавыя махінацыі, але пасля абвінавачванне было знята. У 2000 годзе паліцыя затрымала на яго віле самалёт, гружаны наркотыкамі (марыхуанай і какаінам), але Картэс пазбег пакарання, сцвярджаючы, што самалёт здзейсніў экстраную пасадку.

Уступленне Арасіа Картэса на пасаду прэзідэнта адбылося 15 жніўня 2013 годаВыбарчая камісія Парагвая: На прэзідэнцкіх выбарах перамог А. Картэс. .

Катэгорыя:Прэзідэнты Парагвая Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя