Міхась Белямук (псеўд.: Дубок, Чаромха, Беластоцкі; , Голя гміны Палоўцы Брэсцкага павета Палескага ваяводства Польша, цяпер Брэсцкай вобласці Беларусі — , Кліўленд, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык.

Біяграфія Пад час нямецкай акупацыі — афіцэр Беластоцкага батальёна самааховы. З лета 1944 года — у эміграцыі. Некаторы час жыў у беларускіх лагерах для перамешчаных асоб у Германіі. Прымаў удзел у Першым з’ездзе беларускіх вернікаў у РэгенсбургуГардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [б.в.], 2009. — 428 с., с. іл. — С. 32. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кн. 16)..

У 1949 годзе эміграваў у ЗША. Вучыўся на гістарычным факультэце ўніверсітэта ў Калумбусе (штат Агая). Сам як эмігрант, незаконным спосабам быў спонсарам і адпраўнікам запрашэнняў (ашурансаў) на прыбыццё ў ЗША для 25 асоб у пасляваенную Германію. На 26-м запрашэнні эміграцыйныя службы ЗША выявілі, што Белямук запрашае людзей нелегальна, яму пагражала дэпартацыя. Прысуд змякчылі пасля паручальніцтва за Бельмука славацкіх бенедыктынцаў, якія таксама ўзялі на сябе апеку над усімі запрошанымі асобаміСаўка, З. Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы = Belarusan Civilization in America: пяцьдзясят гадоў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, 1949―1999: падзеі, дакумэнты, успаміны, пэрсаналіі / Зьміцер Саўка; [рэдактар Наталля Гардзіенка; прадмова Лявона Юрэвіча]. — Мінск: Кнігазбор, 2019. — 603 с., XII с. фат., партр.: іл., партр., факсім. — С. 64. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 38). — ISBN 978-985-7207-69-5Пра XXII Сустрэчу // Наша слова. — 1996. — № 41. — С. ?..

Стаў адным з арганізатараў беларускага жыцця ў Кліўлендзе, стваральнікаў мясцовага аддзела Беларуска-амерыканскага задзіночання. З 1954 года старшыня Згуртавання беларускай моладзі ў Кліўлендзе.

З 1991 года — ініцыятар і выдавец гістарычнага часопіса «Полацак». Аўтар шэрагу публікацый, у тым ліку на гістарычныя тэмы. З 1993 года — ганаровы член Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі. Выдаў успаміны («Свайго лёсу не мінеш», Вільня, 2006).

Публікацыі Вытокі беларускіх пячаткаў = Origins of byelorussian seals / М. Белямук. — Клыўленд (Огаё), 1986. — 47 с. Тапаграфія знаходак манэт і аздобаў // Полацак. — 1992. — № 8. — С. 12—20; № 9. — С. 9—18; № 10. — С. 9—15. Вялікі князь Вітаўт і ягоная маестатная пячатка // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — 2009. — № 31. — S. Свайго лёсу ня мінеш. Вільня, 2006. ISBN 9955-9865-0-6 Нумізматыка. Сфрагістыка. Успаміны. Мінск, 2010. ISBN 978-985-1111-70-9

Літаратура

Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. — Мінск: БГА, 2002.

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Беларусы ў ЗША