Айзкраўклэ () — горад у Латвіі ў рэгіёне Відзэмэ. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Айзраўкльскага края. Праз Айзраўклэ цячэ рака Дзвіна. Насельніцтва налічвае каля 8,5 тыс. чалавек.
Гісторыя У сярэднявеччы на месцы Айзраўклэ было паселішча ліваў, заваявана і разбуранае крыжакамі. На яго месцы пабудавалі Ашэрадэнскі замак, рэшткі якога захаваліся да цяперашняга часу. У 1279 годзе паблізу адбылася бітва пад Ашэрадэнам.
Да Першай Сусветнай вайны нямецкая назва Ascheraden (Ашэрадэн).
Сучасны горад пабудаваны ў 1960-я гады, калі ў 1967 годзе паблізу пабудавана гідраэлектрастанцыя. У 1967 годзе Айзкраўклэ атрымаў статус горада. Спачатку, жаданнем кіраўніка Камуністычнай партыі Латвіі, горад назвалі Стучка, у гонар аднаго з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Латвіі Пятра Стучкі. Сучасная назва нададзена ў 1991 годзе.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Славутасці Музей «Кална зіеды» ( — «Горныя кветкі»), па назве старога хутара. Закансерваваны ствол старажытнага ахвярнага дуба. Разваліны замка Ашэрадэн.
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт Айзраўкльскага края Інфармацыя пра Айзраўклэ ў тапанімічнай базе даных
Катэгорыя:Гарады Латвіі Катэгорыя:Гарады на Дзвіне Катэгорыя:Пераназваныя населеныя пункты