Удра́, Удранка — рака ў Лагойскім, Мінскім і Маладзечанскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Рыбчанка (басейн Віліі).
Даўжыня ракі складае 26 км. Плошча — вадазбору 188 км².
Назва Назва Удра балцкага паходжання.
Корань *Ud- адносіцца да старабалцкай гідранімічнай асновы Ud- : Vad- : Ved-.
Без устаўнога -n- у гідронімах (у аднаасноўных тыпу літоўскага гідроніма Vadagà / Vedegà, сожскага Удуга, у двухасноўных тыпу прускага Asege-wad «Яршовае возера», яцвяжскага Ясельда), таксама на моўнай перыферыі: латышскае vada «поплаў», літоўскае vadė, vadaksnis «месца, якое залівае вада» (адсунулася, каб саступіць вытворным ад vesti «весці»: vadas «правадыр», vada «нагода; кіраванне»).
Далей да індаеўрапейскага «воднага» кораня *aṷed- : aud- : ūd-, якое ад *aṷ(e)- «апырскваць, увільгатняць, цячы»K. Karulis. Latviešu etimolog̓ijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 1083—1084.J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 78—81..
З тым жа гідранімічным пашыральнікам -r-, што і ў назве Удра, корань *Ud- у назвах літоўскай ракі ŪdaraA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 351., ракі і возера (у басейне Ловаці). Пазнейшы варыянт кораня Выд- у рачных назвах (< Udega, у басейне ракі Удрай), Выдраж / Выдрыжа / Выдра (прыток Сажа)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 181..
Літоўскія гідронімы тыпу Ūdr-upis, Ūdroklis, Ūdrelis мяркуюцца ад літоўскага ūdra «выдра», але могуць сягаць і адпачатнага *udras «вадзяны, водны», ад якога стараіндыйскае udráḥ «усякая вадзяная жывёла».
Пашыральнік -r- вядомы ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: tikti «адпавядаць, прыдавацца» — tikras «сапраўдны, прыдатны»P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 298—301..
Гідраграфія Пачынаецца за 1 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Малыя Бясяды Лагойскага раёна, упадае ў Рыбчанку за 2,5 км у напрамку на поўнач ад Радашковічаў. Вадазбор у межах Мінскага ўзвышша. Рэчышча звілістае.
Сярод прытокаў — рэчка Лукавая, ручай Цёплы Стан. Прыкладна за 500 м у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Удранка і каля адселенай у 2018 г. вёскі Пральня на рацэ пабудаваны сажалкі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Ліст карты N-35-67. Выданне 1981 г.
Катэгорыя:Рэкі Мінскага раёна Катэгорыя:Рэкі Лагойскага раёна Катэгорыя:Рэкі Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Басейн Іліі