Сусве́тная лютэра́нская федэра́цыя — найвялікшы дэнамінацыйны саюз лютэранскіх цэркваў. Заснаваны ў 1947 у шведскім Лундзе. Сядзіба знаходзіцца ў Жэневе (Швейцарыя).thumb|Бундэспрэзідэнт Генрых Любке прымае генеральнага сакратара СЛФ др. Курта Шміта-КлаўзенаФедэрацыя аб'ядноўвае 143 цэркваў з 79 краін.

Найбуйнейшыя цэрквы-члены (у мільёнах чалавек; звесткі 2010 года): Царква Швецыі (6,7) Евангельска-лютэранская царква ў Танзаніі (5,6) Эфіопская евангельская царква Меканэ Есус (5,57) Евангельская лютэранская царква ў Амерыцы (4,5) Царква дацкага народа (4,47) Евангельска-лютэранская царква Фінляндыі (4,38) Пратэстанцкая хрысціянская царква Батак (Інданезія, 4,17) Царква Нарвегіі (3,99) Малагасійская лютэранская царква (3,0) Евангельская лютэранская царква Гановера (Германія, 2,8)

Рэгіянальны канцлер СЛФ для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы засядае ў Браціславе. Сайт федэрацыі паведамляе, што ў Беларусі яе членам з'яўляецца аддзяленне Евангельска-лютэранскай царквы ў Расіі, Украіне, Казахстане і Сярэдняй Азіі, хоць фактычна з 2001 года беларуская лютэранская царква выйшла з гэтай арганізацыі.

Спасылкі

Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Рэлігійныя арганізацыі Катэгорыя:Лютэранскія міжцаркоўныя аб'яднанні

Катэгорыя:З’явіліся ў 1947 годзе